Старонка 665
◀ / 846 ▶
шчалупа, шчалужына, шчалужысты, шчалужыць, шчалугаты; протха; ськіправіна, ськіпорына, ськіпорысты, ськіпра, ськіпрына, ськіпры (ад „скяпаць“, шчапаць). СКВАРА царк. гарачыня. СКВЕРНА, брыда, нечысьць, блаж; гадасьць, плюгаўства. СКВЕРНЫЙ, гадкі, гадзіць, гадзіцца, гаднік—ніца, агіднік—ніца; плюгавы. СКВЕРНОСЛОВІЕ, брыдамоўства, брыдамоўнік; плюгамоўства, плюгамоўнік. СКВЕР м. англ. тачок у горадзе, абгароджаны і абсаджаны дрэвамі і кустамі; гайнік, гайнічок. СКВОЗЬ што, чаго; скрозь, наскрозь. Скрозь, наскрозь прабіў дашку. Прапаў, як скрозь зямлю праваліўся. СКВОЗИТЬ, скрозіць; аб ветры: падвявае. СКВОЗЬНЯК м. сускрозны востры падвеў; падвей, падвейчыва, падвяі, падвеяць. Скуль гэта у нас падвейцам нясе. Падвей скруціў яго. У нас на гумне падвейчыва. З усіх кутоў падвяі дзьмуць. СКВОРЕЦ м. птах Sturnus vulgaris; шпак; шпакаўніца, скрынка на гняздо шпакам, зазвычай вешаная на дрэвах. СКЕЛЕТ м. грэцк. шкілет; кастыр. СКЕПТИТИЗМ м. грэцк. зьнявера, зьняверны, зьнявернік, зьняверніца, зьняверлівец, зьняверства. СКИДЫВАТЬ што з чаго; ськідаць, ськіданьне—дацца, ськідка, ськідчык—чыцца, ськідчывы, ськідыш. СКИНІЯ ж. грэцк. дарожная сьвятыня жыдоў да будовы ерузалімскага храму; скрыньня. СКИПЯТИТЬ што, заварыць. СКИПИДАР м. крэпка пахнучы алеяк, які выганяюць са смалы; шпікунар. СКИПЕТР м. лац. царскяя ляска, азнака царскай годнасьці; бэрла.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 846 ▶