Старонка 658
◀ / 846 ▶
тут. Іэтта што такое. Гэтта былі дровы, а цяпер няма іх тут. Гэта я, а гэныма ён. Сяй. Сяй ночы а паўночы (Безсон. 40). СЕЙМ м. (ад „сыймацца“ падыймацца), збор, зьезд; сойм, соймавы, соймаваньне. Абы соймаваліся на здаўна установленым местцы (прывілей полацкай зямлі); соймішча, ток, мейсца, дзе зьбіраўся сойм; саймавацца, радзіцца. СЕЙЧАС, зара. Зара прыду, зраблю. Зара буду ў вас. Жыдоўскае „зара“, а панскае „пачакай“. СЕКВЕСТРОВАТЬ тавар, лацінск. узяць пад дагляд, пад апеку; ўзяць пад запалог, запаложнае, запалог. Запалог налажылі на дворную зямлю, ўзялі пад запалог (Дзісн. пав.). СЕКИРА ж. сякера, сякерка, секярышча; барта, лёгкая цясьлярская сякера. СЕКРЕТ м. франц. тайства, таіць, таіцца, тайна; сэкрэт, сэкрэтны. СЕКРЕТАРЬ, сэкрэтар—тарства. У слоўніку П. Бэрынды: Тайникъ—секретарь. СЕКТА франц. брацтва, якое прыняло сваю асобную навуку аб веры; адшчапенства, адшчапенец. СЕКУЛЯРИЗАЦІЯ ж. лац. передача духоўнай маетнасьці ў сьвецкую абладу. СЕКУНДА ж. лац. шасьцідзясятая часьць мінуты; сэкунда; хвіліна, хвілінка, хвілька. СЕКУНДАНТ м. таварыш, сьведка і пасрэднік паядыншчыка. СЕЛЕДКА, марская рыба; селядзец—дцы, селядцовы, селяднік, селядніца; селядоўка, бочка ад селядцоў. Расол, у якім знаходзяцца ў бочцы селядцы—лёк. СЕЛЕЗЕНКА, брушнае цела, якое знаходзіцца пад левым уздошшам; салозіца; селязёнка. У каня салозіца бьецца ў жываце, кажуць: салозаўка грае. СЕЛЕЗЕНЬ, качы самец; качур, качурок; селязень.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 846 ▶