Старонка 641
◀ / 846 ▶
Сабля—Сайд С. САБЛЯ ж. шабля, шабліца. САБУР м. расьціна Aloe; альвас. САВАН, доўгая белая ільняная кашуля, ў якой хаваюць нябошчыкаў; саян. Даўней пашанотная вопратка старцаў. Мне апавядалі жыхары вёскі Сталіца (Дзіс. пав.), што яшчэ іх дзяды на Купальле, Радаўнік, Коляды і Вялікдзень прыбіраліся ў доўгія, да пят, белыя кужэльныя кашулі, званыя саянамі. Гэткія саяны паказывалі мне прыгатаваныя на сьмерць. Пашыты яны былі з тонкага, добра выбеленага кужалю, падол у нізе, ў некатарых, быў ператканы вузенькай палоскай узору, цёмна-чырвонага колеру. Чорны саян: чамара. САВАОѲ м. жыдоўск. адзін з эпітэтаў Бога. САВРАСЫЙ, конская масьць, каштан, каштанаваты. САГИ, названьне скандынаўскіх поэтычных легенд, былін. САГО ср. крупы вырабляныя з сэрцавіны сагавай пальмы. САЖА ж. сажа; сапуха, сопат; сапоры, чорна чырваняві, барвы, масьці пачарнеўшай ад сажы рэчы, рас. „бурый“. САЖАТЬ каго, саджаць, садзіць—дзіцца, сесьць. САДОК м. рыбнік, сажалка, баер. САЖАНИНА, пасаджаная зелень; садзіва. САДОВНИК м. агроднік, гароднік. САЖЕНЬ ж. (ад „сягаць“), мера ў стан чалавека, як можна сягнуць ўверх рукой; сяжань; сажань мера=3 аршынам. САЗАН м. рыба Cyprinus carpio, карп. САЙДАК м. татар. налучнік, пакровец на лук зазвычай скураны; сагайдак, калчан, налучнік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶