Старонка 637
◀ / 846 ▶
Рунд—Рус РУНДУК м. татар. крытая лаўка з векам; лаўка, стойка для торгу на рынку; закрытыя нары, пад якімі знаходзіцца скрыня для складу рэчаў; скрыня, покубель, аб лаўцы з векам; прыталка, стойка, аб стойцы для торгу. РУНД м. ням. спраўджаньне варты, абход варты; абход. РУНО ср. руно, воўна зьнятая з авечкі на вясну; рунка, зьвіток воўны з аднэй авечкі; рунь, усходы азіміны; рунець, зелянець, высыпаньне зелені перад зімой. РУНЫ ж. мн. старадаўныя скандынаўскія надпісы, літары высечаныя на камянях; руны, рунічнае пісьмо. РУПОР м. морск. гаворная труба; туба. РУСЬ ж. найменьне разбойніцкага скандынаўскага племя, якое ў IX стагодзьдзі падбіла часьць усходна-славянскіх плямен і заснавала зачаткі дзяржавы, якая разраслася ў Расійскую імпэрыю. Тэрмін Русь быў перанесен на ўсе славянскія народы над якімі панавала дынастыя Русаў, у тым ліку і на народ, племя Крывічоў. Пасьля прыняцьця Русамі хрысьціянства, якое пашыралася пад найменьнем веры русаў, імя русь стала азначаць дзяржаўную і веравызнаўчую прыналежнасьць. У гэтым (веравызнаўчым) сэнсе ужывалі найменьне Русь многія нашы пісьменьнікі XVI ст., прыкл. Фр. Скарына, Тяпінскі і інш. РУСАЛКА ж. мітолёгічная жаночая постаць, якая жыве ў вадзе і толькі на сяродлецьце выходзіць ў лясы і пасевы збожжа. Народ іх выабражае стройнымі дзяўчатамі з доўгімі русымі валасамі; яны заклікаюць да сябе маладзеж, дзяцей і зашчакачываюць да сьмерці—русалка; у горадзеншчыне—казытка; русальніца, тыдзень пасьля Сёмухі. РУСЛО, усякі ператок цечы па ўпадзіне, жолабу; уся шырыня і даўжыня цячэньня ракі, рачное карыта, лагво; ручво, лагво. РУСЫЙ (аб валасах), сьветлавалосы; русы, русавалосы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 846 ▶