Старонка 632
◀ / 846 ▶
РОЗНЫЙ, усё, што ўпоразьнь, разьдзельна, не разам; розны, розніць—ніцца, рознасьць, розналад, рознаслоў. РОЗНИЧНЫЙ, раздробнічны, раздробнік, хто прадае ня гуртам, а ў раздроб; драбнічніца--крама, ў якой прадаюць ў раздроб тавары. РОЗСКАЗНИ, павядакі, раздабары. РОЗСТАНИ, ройсты. РОЗЫСКИВАТЬ, вышуківаць, шукаць. РОЙ аг. слав. рой, раіцца, раеньне, ройна, клумна, людна; роіцца, выдаецца, здаецца: Роіцца нейкі нязьведаны край (Алесь Гарун); райніца, лубка ў якую зьбіраюць рой; райба—пара, калі пшчолы рояцца; раек, дажынковая песьня. РОКОВОЙ, канавы. РОКОТАТЬ, гракатаць, гракоча, грокат. РОК м. нямінучае, суджанае; кон, канавы, канодны, канодаваць. Канодны дзень, судны рашучы. Ад кону да кону, ад пачатку да канца. На кон галаву ставіць на ўсякія неспадзеўкі, на небасьпеку. Яго кон прыйшоў, час устаноўлены спракон, фатум. Яму гэта на раду наканована, празначана. Такое яму канаваньне ад Бога, такое празначаньне, доля. Каму Бог якую сьмерць кануець, (накануець) так (той) і ўміраець (Насовіч). На кану знаць напісана яму. У гульні у карты кон, стаўка. Паставіць на кон. Конадзень, дзень перад гадавым сьвятам, рас. „канун“. Канодумка, мысль да якой чалавек кіруецца, яго мроя, жаданьне, глыбокае душэўнае хаценьне. Гадавы кон, гадавы круг, час ад пачатку да канца году. У народных апавяданьнях Кон уасабляецца ў постаці волата з сівой барадой, буйнымі сівымі валасамі і густымі брывямі, якія пакрываюць яго вочы. Кожды волас у брывёх як найвышэйшае дрэва на зямлі. Кон уладзіў ўвесь сьвет і даў ўсяму жывому,—стварэньням, багам і людзям,—безадменныя законы і сам спачыў на краю сьвета. Калі б ён праснуўся і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 846 ▶