Старонка 622
◀ / 846 ▶
Рабро ложка, вузкі кант бакавой дашкі. Рабро гранкі, дзе зыходзяцца дзьве плосмені. РЕБРО, адна з доўгіх пласмаватых касьцей, якія ідуць, у жывёлаў дугой, ад хрыбетнай да грудной косьці, і абыймаюць грудную часьць брушной падзі; скаба, скабы, скабіца, скабка. У чалавека 12 пар скабаў, якія прытыкаюць зворцамі да хрыбетнай косьці а храсткамі да грудной косьці (мастка). РЕБУС м. франц. загадка ў рысунку. РЕБЯ ср. РЕБЕНОК м. дзіця, дзяцё, дзіцятка, дзіцячы; дзяцюк, дзяцюком завуць хлапца ад падростка да юнацтва; дзяцінтства, дзяцініцца. РЕВАНШ м. франц. адплата роўным; адпоміца, адпомніць—ніцца. РЕВЕНЬ м. лякарская расьціна Rheum, якой карэнь ідзе на парашок выклікаючы ляксу; рэбарбар. РЕВЕРАНС м. фр. паклон, пашанотнае прысяданьне; прывець. РЕВЕРС м. фр. парука, забавязаньне на пісьме; заручны ліст. РЕВИЗОВАТЬ што, каго, лацінск. спраўджаць, рэвізаваць. РЕВИЗОР м. рэвізор, спраўдчык—чыца. РЕВМАТИЗМ м. лац. празябная ламата ў мускулах і касьцях; ламавіца, касталоміца. РЕВНОВАТЬ, старацца ўсімі сіламі, парыўча кіравацца да чаго; рупіцца, руплівы, руплівец, рупнасьць; рупатлівы, рупатлівец, рупата. РЕВНОВАТЬ каму, чаму; не уступаць, бытцам на выперадкі гнацца за кім; сусьцігаць—гацца, сусьціжнік—ніца. РЕВНОВАТЬ каго, ня верыць, завідаваць, балючая нявера ў каго колечы, асабліва ў чыім колечы каханьні; паздросьціць, паздросьлівец, паздросьнік—ніца, паздрасьць, запаздросьлівы—дросьніца—дросьнік.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶