Старонка 60
◀ / 846 ▶
ных грошы. Сялянскія гамэткі гэта падаўгаваты квадратовы кавалак скуры на 1—4, падзелы ў 1/2 аркуша паперы, складаны напалам, з мэталічнай зашпілкай або раменнымі завязкамі. Вайгак тая-ж гамэтка з некалькімі аддзеламі ў сярэдзіне і часам, з мэталічнай рамай, даходзіць часам значнай вялічыні. БУМАЗЕЯ, касматая тканіна з ваты: мультан, бархан. БУНТ м. ням. аб рэчах: вязанка чаго колечы: кітка. Цэлую кітку навязаў скурак. Кітка бобу. БУНТ аб людзях: змова дзеля выказаньня няслухмянасьці: бунт. Бунтар, той хто бунтуецца. Бунтэжыць, падбіваць, намаўляць другіх да бунту. БУРАВ м. сталёвая паўтрубка з шрубавым наском і папярэчнай калодачкай ў версе: сьвярло, сьвярдзёл. Сьвярліць, выкручваць сьвярдлом дзірку. Сьвярстак, машына да выкручваньня дзірак. БУРАН м. сьнежная замець пры сільным ветры: шугавея. БУРГОМИСТР, гарадзкі галава, бурмістр. БУРЖУАЗІЯ ж. франц. гараджане, мяшчане, купецкая кляса, багачы. БУРЛИТЬ, клыгчыць, глюкчыць, клякоча, бурыцца. Клокны, каторы бурна бурыцца. Аж клыкчыць (глюкчыць, клякоча) вада ў гаршку, так варыцца. Маладое віно ніхай перабурыцца. БУРЬЯН м. былістая засьметлівая расьціна, куставая трава на развалінах і заплотках: быльнік. БУСЫ ж. мн. агульнае названьне дутых шкляных, часам і шліфаваных пацяркаў: пацеркі, караліі БУТИТЬ, заваліваць яму, канаву, або ваду камянямі і зямлёй: гаціць, загаціць, загата. БУТЕРБРОД м. ням. хлеб з маслам: луcьцік, лусьцень. БУТОН м. франц. кветны пучок: наквець, заквець.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 846 ▶