Бриліант—Бронза
БРИЛІАНТ м. дыямант, ці як даўней у нас называлі, адамант, рубавіднай шліфоўкі, вострай стараной у ніз: брыльянт.
БРИТЬ каго, зразаць брытвай валасы са скуры: галіць. Галяк—брытва. Галяр, той што займаецца галеньнем. Галярня, мейсца дзе голяць. У людзей і шыла голіць, а ў нас і нажы ня ймуць.
БРОВЬ ж. дужка з валасоў над вачавой лумкай: брыво, бровы.
БРОДИТЬ аб цечыве, закісаць, перахадзіць у кіслую або вінную закісь: брузьнець, брузець, бружэць. Брузлы, бруглы, закісшы. Брошч, брошча, бругво хлебная або вінная закваска, званая па расійску „дрэжди“. Брузло, заквашаная масса. Малако збрызла. Брузлае стравы наліла ў місу. Сок не перабрузаваў яшчэ. Маладое брузло баіцца холаду. Брошчаў. купі на пірагі (Навагрудзк. п.).
БРОЖЕНІЕ — брузаваньне. Бругуе, брузло; бружніца кадка дзе бругуе брузло.
БРОДИТЬ, БРЕСТИ, хадзіць ў рожных кірунках бяз мэты: валондацца, цягацца, шллындацца, сьцяняцца, бадзяцца, валачыцца. Валондаецца, як старая курыца. Так слаб, што ледзь цягаецца. Шлындаецца бяз ніякае мэты. Па кутох сьяняецца. Валачэцца ледзь нага нагу мінае. Рыбу валачылі трыгубіцай.
БРОД м. пераход або пераезд праз мельстынь па вадзе: брод. У Лепэльшчыне ужываюць яшчэ слова—газ, але больш у значэньні мелкага мейсца ва ўсю шырыню ракі ці возера. Такі „газ“ бачыў я на Красенскім возеры (Дзіс. пав.)—гэта, як мне здаецца, штучная падводная дарога, якія будаваліся у дагістарычныя часы з стратэгічнымі мэтамі (гл. L. Krzywicki: „Pilkalnie litewskie“).
БРОДЕНЬ м. невялічкі невадок, які людзі бродам цягнуць: бродзень, волак.
БРОДЯГА м. валацуга, бадзяга, валандзей, галцяй.
БРОНЗА ж. франц. стопленыя разам медзь, волава і цына: мосяж, сьпіж. Мосяж больш коўкі і
88 👁