Старонка 510
◀ / 846 ▶
ПОКАЧИВАТЬ што, калыхаць; гойдаць, пагойдуе. ПОКАЧНУТЬ стоўб, пакіўнуць, пахібнуць. ПОКЛАЖА ж. цягар; наклада, пакладны; покладзень. ПАК, м. скрыня, скрынка. ПОКЛЕП каверза, напасьць. ПОКЛОНЕНІЕ каму, паклон, суклон; чэсьць, чціць. ПОКЛОННИК—НИЦА, чэсьнік—ніца; адаратар—рка. ПОКЛОЧИТЬ воўну, пакузлаць. ПОКЛЯПЫЙ, пахілы, паклякны. ПОКЛЯУЗНИЧАТЬ, накаверзаваць. ПОКОБЕНИВАТЬСЯ, пакарэжыцца, пачачэніцца. ПОКОВАРНИЧАТЬ, пакаведаваць, накаверзаваць. ПОКОЙ, стан нячыннасьці, адпачынак, спакой; ціш; спакой, спакойлівасьць; спакойства, спакойнасьць, спакойны, спакоіць; коесьць, койліва, коіць, коіцца, сукоіцца, укаіць. Спакой душы і цела. Ні днём, ні ноччу супакою няма. Згодай і спакойнасьцю народы растуць, а сваркамі ды закалотамі руйнуюцца Ледзь сукоіла дзіцятка. Радасьць раны гоіць і сэрца коіць. ПОКОИТЬСЯ, спачываць, апачываць. ПОКОЙНИК м. нябошчык, навец. Наўцом называюць сьвежа памершага нябошчыка, а такжа нябошчыка які ходзіць па сьмерці ў сваім целе і высысае ў жывых кроў (рас. вурдалак, польск. upior). Навец процістаўляецца мярсьню,—даўно памершаму, які разсыпаўся і нямае ўжо цела, а паказуецца толькі як дух „сьцень" (мярсьцень, мярсьціцца, прымярэсьціцца). У даным здарэньні слова „навец", гэта эпітэт, як і слова „сьвежаніна", „свежаваць", якое ўжываецца гаворачы аб статку забітым на мяса. Наш селянін ня скажа: „зарэзаў", „забіў" кабана, вала,—гэта лічыцца груб і, а таму кажа:
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 846 ▶