Старонка 503
◀ / 846 ▶
Подприг—Подряд ПОДПРИГНУТЬ, падскокнуць, падскочыць. ПОДПУГИВАТЬ каго, пастрашаць, напужаць. ПОДПУЧИВАТЬ, падпушаць, ўздуваць, ПОДПЫРНУТЬ каго пад бок, падтыкнуць. ПОДПЯТИТЬ калёсы, пазадзіць. ПОДРАВНИВАТЬ што, падраўнаць. ПОДРАЖАТЬ каму, чаму; рабіць тое самае што і другі, старацца ўпадобніцца каму; патвараць, патвараньне, патворства, патворнік—ніца; патвор, вырадак; патворлівы; патураць, патураньне. Не патурай благому прыкладу. Не патурай багатаму. Лягчэй патвараць як самому прыдумаць. ПОДРАЗДѢЛЯТЬ што, дзяліць другім парадкам, у другой ступені; падпадзяляць, падпадзел. ПОДРАЗУМѢВАТЬ што, паднагадываць, нагадуецца. Што такі ён паднагадываў сваім сказам. У казках гаворыцца аб зьвярох, а паднагадуюцца людзі. ПОДРАТЬСЯ з кім, пабіцца. ПОДРЕБЕЗЖАТЬ чым, падрызджэць. ПОДРУБЛИВАТЬ што, падсякаць, падсека. ПОДРУГА ж. прыяцелка; дружка; тайка, таечка (Смал.). „Тайка“, дваяка тлумачыцца: як асоба каторай давераецца ўсё тайнае і ад караня „таяць“. Паняцьце аб каханьні, любові, ласцы і дабраце, ў смаленскай Крывіі, знайшло сабе мэтафорычнае выражэньне ў словах: талкі, добры, ласкавы, сэрдэчны; напр. гавораць аб маладых: „Тут у іх пойдуць прытайкі ды прымілкі“; згодна з гэтай мэтафорай песьлівае найме прыяцелкі: тайка, таечка. Цёплая ты мая таечка-сугрэвачка, сугрэй ты сэрцэйка маё, зьвясялі душу маю. ПОДРУЧНИК—НИЦА, памочнік—ніца. ПОДРѢЗЫВАТЬ што, падрэзаць, падрэз. ПОДРЯГИВАТЬ, падрыгаць, подрыгі. ПОДРЯД м. прысл. ўрад, ўпорадзь, падрад.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 846 ▶