Старонка 490
◀ / 846 ▶
ПЛЕОНАЗМ м. грэцк. многамоўства. ПЛЕРЕЗЫ ж. фр. белыя нашыткі на чорнай вопратцы; жалобныя нашыткі. ПЛЕСЕНЬ, гнільная нарасьць ад вільгаці; цьвіль, цьвілець, зацьвіль. ПЛЕСКАТЬ, плюскаць, плюскацца, плюск, плюскоча; плюса або плёса, заліў на рацэ,— мелкі заліў ў возеры, мелкая затопа. ПЛЕСНА ж. ўся ступня нагі, плосмая яе часьць; ступня. ПЛЕТЬ ж. пуга, пужка. ПЛЕТЕНЬ м. тын, тыніць, тынок. ПЛЕХНУТЬ што, пялёхнуць. ПЛЕЧО ср. плячо, плечы, плячысты. ПЛИС м. франц. партовы аксаміт; пліс. ПЛИТА ж. пліта, плітка, плітоўнік. ПЛОДИТЬ каго, пладзіць, пладзіцца, плодны, плод, пладавіты, плоднасьць. ПЛОМБА ж. франц. валавяная вісячая пячаць; плёмба. ПЛОСКІЙ, роўны, сплюшчаны, на чым няма гарбоў; плосмы, пласмаваты, пласмо, пласміня, пластка; плоцны, плоц, плацмаваты, плоцкі. ПЛОСКОСТЬ, глупая насьмешка, высказ; пляўзьня, пляўза, пляўзнуў, пляўзае. ПЛОСКОВЕРХІЙ, пласмаверхі. ПЛОСКОГРУДЫЙ, пласмагруды. ПЛОСКОДОННЫЙ, пласмадонны. ПЛОСКОНОСЫЙ, пласманосы. ПЛОТНЫЙ, сьціснуты, зьбіты, густы; шчытны, зворны, стульны, сьціпры, зьніцны. Сьціпры ком, сьціснуты, зьбіты. Сьціпрэй накладай воз. Шчытна, зворна, стульна, зьніцна зложаны клепкі ў дзяжы; дапасавана дно да вядра. ПЛОТНОСТЬ, сьціпрасьць; процілеглае гэтаму паняцьцю кіпры кіпрасьць, рыхлы, наздрысты, ня сьціслы. А плоть языка суть кипрая. (Супр. рук).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶