Старонка 467
◀ / 846 ▶
Пентюх—Первоглас выкіданай агнепыхлівымі горамі; шарха, шархаваць; памакс, памаксаваць. ПЕНТЮХ м. трыбух, кіндзюк, каўдук, пехтыр, мендзер; гэта усё наймі трыбуха, бруха, жалудка самага рознаякага паходжаньня. Сьвінны кіндзюк, каўдук с кашай. Янучок, Янучок, ці напхаў каўдучок! ПЕНСІОН м. або ПЕНСІЯ ж. франц. плата звыж памесячнай, пагоднай дажы, за заслугі, або за доўгалетную службу; запаслуга. ПЕНЬ м. астатак пры карані ссечанага або зломленага дрэва; пень, пні, пнішча, пнеўя, пністы; галамень, галамьё, галомісты; корч, карчы, карчаваць, карчаваньне. ПЕНЬКА ж. канопнае валакно; пянька, пяньковы. ПЕНЮАР м. жаночая ранная вопратка; растармашка. ПЕНЯ ж. кара грашмі; грашобірка, грашаборны, грашаборы. ПЕНЯТЬ, наракаць, дакараць, дакора. ПЕНЯЗЬ м. ням. грош. ПЕПЕЛ м. попел, попельны, попельнік, папяльніца, папялішча, папяліць, папялышка, папялыга; прысок, прысець, прысцовы, прысіць, спрысець, прысец; прысьнік ямка ў печы куды зьмятаюць жар і попел. ПЕПЕЛИЩЕ, папялішча, пагарэлішча. ПЕРВЫЙ лічэбн. першы, першасьць, пяршак, пяршачка, пяршанка, пяршацтва, пяршына, першаваць; пярвічка. ПЕРВЕНСТВО, пяршацтва, пяршак. ПЕРВИЧНЫЙ, першаісты, першаістасьць. ПЕРВЕНСТВОВАТЬ, першаваць пяршуе. ПЕРВОБЫТНЫЙ, першабытны, першаісты. ПЕРВОВЕСНІЕ ср. прадвесьне. ПЕРВОГЛАСНЫЙ напеў, першагалосны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶