Старонка 396
◀ / 846 ▶
духа: розум і. характар; характар; удача, нораў, замашка. НРАВСТВЕННЫЙ, маральны, маральнасьць. НРАВИТЬСЯ каму, падабацца. НУДИТЬ каго чым, прымушаць, прымус. НУЖДА ж. патрэба, патрэбнасьць; бяда, мус НУЖДАТЬСЯ, патрабаваць, бедаваць. НУЖНЫЙ, патрэбны. НУЖНО, трэба. Трэба зрабіць, пайсьці, паехаць. НУЛЬ м. лічэбны знак (0); нуль. нулёвы. НЫНѢ, НЫНѢШНІЙ, цяпер, цяперашні. НѢГА ж. стан поўнага здаволеньня, насалоды; мяккі, слабы, кволы, чулы; кунега, кунежлівы, кунежыцца, кунежка, кунежывы; кволь, кволасьць, кволкі, квеліцца, квялюсь, квялюта; пяшчота, песьціць, пестлівы. Квеліцца ў пасьцелі да поўдня. Любіць то і квяліць жонку. Пястунок, мамчын, квялюта, квялюсь. Кунежлівы хлапец, зара да баб прыкунежыцца. Матрунка у мамкі кунега была, Ня відзела зораньки сьвітавой, Ня чула пятухоў пяючы. (Вітабш. Шэйн. І ч. 2, с. 30). НѢДРО ср. нутро, унутраны. НѢКІИ, нейкі. Нейкі чалавек прышоў. Нейкі час у нас спакойна было. Нейкі жаль агарнуў. НѢМОЙ, які ад роду пазбаўлены мовы; нямы, нема, мямець, немасьць, нямота; немань, глуш, глухая старана. Немань лясная. Зайшоў у глуш у немань. Анямелі, анемлі ручкі мае ад работанькі (галасьба). Анемлі людзі з трывогі. НѢТ, няма, німа. НѢЧТО, нешта. Нешта чуў, бачыў, меў. НЮНИ ж, мн. сьлінькі. НЮХАТЬ, нюхаць, вохшыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 846 ▶