Старонка 330
◀ / 846 ▶
устаў і выйшаў з хаты. Распаглашаецца дзеўка па кірмашох. Усе яго распагалоскі і пагрожкі нічым кончыліся, МАНИШКА ж. фр, белы нагруднік пад камізэльку; паўкашуляк, шмізэтка. МАНІЯ ж. грэцк. памяшаньне, памяшаны розумам. Памяшаўся хлапец на зьбіраньні марак. Памяшаньня дастаў з жалю. МАННА ж. црк. цудоўная страва, якую праз 10 гадоў штодзень зсылаў Бог жыдам у пустыні; манна; манныя крупы, размолатая на дробныя крупкі пшаніца— манна. МАНСАРД м. фр. сьвяцёлка, салька. МАНТІЯ ж. шырокая, доўгая, безрукавая вопратка ўжываная як азнака высокай дастойнасьці; плашч, корзна. Каралеўскі, біскупскі, архімандрыцкі плашч, корзна. МАНУСКРИПТ м. лац. рукапіс. МАРАЗМ м. вынішчаньне жыцьцёвых сіл; зьнебыткаваньне, сызмор, счаўраньне. Счаўраў хлапец. Вычаўрэлі мазгі са старасьці. МАРАТЬ што, пэцкаць, пэцкацца, пэцкель, пэцканіна; брудзіць, брудны, бруднаваты, брудзь бруд; мырзаць, мырзгаць, замырзаны, мырзкі; мазгаць, мазраць. МАРЕВО ср. нанебнае зьявішча, калі ніжнія чыстыя слаіны паветра адбіваюць ў гарэ розныя відокі з зямлі; мяресьціва, мярэсьціцца. МАРІОНЕТКА (ад наймя італьянца Маріоні), лялька для прадстаўленьняў ў лялькавым тэатры; лялька. МАРКА ж. фр., знак, значок, наклейка; познамка. МАРЛИ ср. фр. рэдзенькая скорблая тканіна; нітніца. МАРМЕЛАД м. рожныя фрукты вараныя ў цукры: мармаляда. МАРОДЕР м. фр. салдат грабежнік; стар. шыш шышы, шышаваць; разбойнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бруідны, еьвяц^лка, мяр^сьціва, нітніца, пэцканіна, руікапіс, скорблан
70 👁
◀ / 846 ▶