Старонка 314
◀ / 846 ▶
ЛЕБЕДА ж. расьціна Atriplex; лабада, лабадоўнік, лабоднік. ЛЕБЕДЬ м. водны птах Cygnus; лебядзь, лебядзёк, лябедзька, м.; лябёдка ж., лебядзіны. Архаічн.: лабудзь. ЛЕБЕЗИТЬ, падлазіць, лашчыцца; пахлебаваць, пахлебнік, пахлебчык; маслыжыць, хлусьціцца, хлусьцень, хлусьва. ЛЕВІАѲАН м. црк. мітычная рыба; левіятан. ЛЕВ м. ЛЬВИЦА ж. зьвер Felis leo; леў м. львіца ж. львіны. ЛЕВШАК м. манькут, ляўша. ЛЕГАЛЬНЫЙ лац. праўны, прававіты. ЛЕГАТ м. лац. пасол. ЛЕНЕНДА ж. лац. перасказ аб даўным здарэньні; пагудка, багудка, показка. Апошняе, показка, апавяданьне з маральным вывадам. ЛЕГІОН м. лац. у стараветным лацінскім ліку —сто тысяч, а часам і мільён—цьма; сабраньне вайсковых—полк. ЛЕГИТИМИЗМ м. лац. дынастызм, радаводзтва. Тэрыторыяльныя прэтэнсіі дзяржаў на аснове дынастычных правоў. ЛЕГКІЙ агульн. слав. лёгкі, лёгкасьць, лёганькі, легкаваты, легката, лягчэць. У значэньні лёгкага выпаўненьня: лацьва, лацьвей. Лацьвей яму чым мне гэта рабіць. Лацьва табе казаць гэта. ЛЕГКОВѢРНЫЙ, лацьваверны, лацьвавэрчасьць. ЛЕГКОМЫСЛЕННЫЙ, лёгкадумлівы, нябачлівы. ЛЕГЧАТЬ, валошыць, выкладаць; аб птушках—каплуніць. ЛЁД м. мёрзлая вада; лёд, лядавы, ледзянець, лядавіты, лядзянка, ледзіна. ЛЕДЕНЕЦ м. цукерак з топленага цукру; лядунец, лядунцы. ЛЕДНИК м. склеп з лёдам; лядоўня, лядавенька.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶