Колыб—Командовать
КОЛЫБЕЛЬ ж. калыска, калыбка, зыбка, люлька. Люлька, агульна—пасьцелька для дзіцяці. Зыбкай называюць калыску павешаную на канцы гібкай жэрдзі, якая „зыбаючыся" калыша. Калыбкай называюць дзіцячае ложачка пастаўленае на палазох, якое ківаючы у адну і другую старану калышуць. Калыска, назоў дзіцячай люлькі павешанай толькі на вяроўках, бяз зыбкі, у якой калышуць хібаючы у староны.
КОЛЫМАГА ж. рыдван. А разбойнік па дарозе затрымаў рыдван.
КОЛЫХАТЬ што, калыхаць, гойдаць, зыбаць калыбаць. Калышацца ўсё што прымацаванае зьверху хібаецца са стараны у старану. Гойдаецца зьверху ўніз і знізу ў верх. Зыбаецца кождая рэчь якая мае прымацаваны адзін канец, а другі вольны знаходзіцца пад націскам ціжару якому працівіцца пругкасьць рэчы.
КОЛЬЦО ср. мэталічны кружок на палец; пярсьцёнак, персьцень, пярсьцёнік; персьцень з пячаткай сыгнэт; персьцень з бліскучым камяшком у аправе, кляйнодзік. Кружок з пустатой у сярэдзіне да змацаваньня чаго, абручок, банька. Прыкладам касу прымацовуюць да касавіла банькай.
Есьць ў маей Агаткі пярсьцёнкі
Будуць для канікаў падкоўкі.
(Ш. I. ч. 2, 82).
КОЛЬЧАСТЫЙ м. персьцявісты, пярсьцісты.
КОЛЕНО ад кланіць; сустаў на назе, сустаў або згіб наагул; калена, каленны, каленаваты, каленісты: у расьць. гузель, гузлаваты; кляга.
КОЛЕНОПРЕКЛОННО, поклечкі, поклечкам прыклякаць.
КОЛЕНЧАТЫЙ, вузлаваты, гузлаваты. Гузлаваты гічэль, салома.
КОЛЧЕДАН м. самародак руды, ком мэталічнай руды; дрысак, дрысга.
КОМАНДОВАТЬ чым. нямец. камандаваць. камандзір, камандзірскі, каманда, камандант
74 👁