Старонка 260
◀ / 846 ▶
КАНИФОЛЬ м. лац. чыстая шклістая смала між іншым служыць да націраньня смычка; каніфоля, смурга. КАНОНАДА ж. франц. стральба з гарматаў; гарматны гром. КАНОНЕР м. фр. гарматнік. КАНОНЕРКА ж. малы вадаплаў узброены двумятрымя гарматамі; гарматаўка. КАНОНАРХ м. грэцк. царк. манах які дырыгуе сьпевамі; дырыгент, рэгент. Аб благім сьпеве кажуць: канархае. КАНОН м. црк. пастановы апосталаў, ўсесьветных і мясцовых сабораў аб веры і царкоўных абрадах; канон, кананічны, канонік кніга з царкоўнымі песьнямі; канонік, каталіцкі катэдральны сьвятар; каналіст ведны чалавек у царкоўным праве; кананічны датыкаючы царкоўнага права; кананізаваць каго прызнаваць сьвятым. КАНТА ж. црк. пахвальная, хвалебная песьня, пахвала песьняй; кант, кантычка кніга ў якой сабраны духоўныя песьні. Кантата, лірычная паэма. КАНТОН м. фр. кругаколіца, краіна. КАНТ, канцік, абрамоўка па шве вопраткі; абрамоўка, рамцік. Сіняя сукенка з чырвонымі рамцікамі. КАНУН м. дзень або вечар перад урочыстым сьвятам, перад здарэньнем; конадзень; кануны вечары ў якія вараць ахвяраваныя сьвяту, ці здарэньню стравы і напіткі; названьне ахвярных мядоў. КАНФОРКА гл. „Камфорка“. КАНЦЛЕР м. першы міністр (у Нямеччыне); дзяржаўны сэкратар; канцлер. КАОЛИН м. фарфуровая гліна; разсыпісты палявы шпат; гляйбец, глейбнік. КАПЛЯ ж. кропля, кропка, кропелька, кропіць, крапка, крапаць. Заглади кропами сълъзъ написаніе зълы жизни (Супрасль. рук 290). Дождж пачаў крапаць; крапіла, мяцёлка якой,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 846 ▶