Старонка 254
◀ / 846 ▶
Іерем—Каболка ІЕРЕМІАДА ж. сьлёзнае, плаклівае зажаленьне; ераміяда. ІЕРОГЛИФ м. пісьмо умоўнымі рысункамі замест літараў; герогліф. Егіпецкіе герогліфы ведамы больш за іншыя. ІЕРУСАЛИМ м. горад, даўнейшая сталіца жыдоўскага царства; Ерузалім. ІОРДАН м. прорубка для водасьвяцьця на Вадохрышча; ярдан. ІЮЛЬ м. сёмы месяц у годзе; ліпень. ІЮНЬ м. шосты месяц у годзе; чэрвень. К. КАБА ж. нявысокі кол ўбіты ў зямлю да прывязаваньня чоўнаў, а такжа калода служачая да гэтай патрэбы: астуг. Прывяжы човен да астуга. Лёд паламаў рыбацкія астугі. КАБАК м. дом дзе прадаюць і расьпіваюць пьяныя напіткі; карчма, карчомны, карчмаваць, карчмар—рка. КАБАЛА ж. кождае пісанае забавязаньне; усякая няволя, залежнасьць; запалон, азапаланіваць. КАБАЛИСТКА ж. жыдоўскае містычнае тлумачаньне Старага Закону (Бібліі), злучанае з чарадзейскімі забабонамі; кабалістыка. КАБАН м. сьвінны самец ня выкладаны; кілун, кнур, кнораз, керназ; выкладаны: парсюк, кабан, вяпрук, вепр. КАБЕЛЬ м. марск. вяроўка ад 6 да 12 цаляў таўшчыні; снасьць. КАБИНЕТ м. сьвятліца да адасобленай інтэлігенцкай працы; работня, працоўня, кабінэт. КАБЛУК м. набойка пры боце пад пятой; запятак, абцас. Слова „абцас“ чужое ў нашай мове. КАБОЛКА ж. простая пяньковая нітка, таўшчынёй як гусінае пяро, з якіх віюць снасьці; павітка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 846 ▶