Старонка 247
◀ / 846 ▶
Искоса — Испечь ИСКОСА, зукоса. Зукоса на нас паглядае; наскас — Наскас поля дарогу правялі; зызам — Зызам на мяне глядзіць; касавурам — Усё касавурам зыркае. Чаго ты касавурышся на мяне? Я-ж табе нічога благога не зрабіў. ИСКОСНЫЙ, сукосны, касавуры. ИСКРА ж. маленькая частачка распаленага, агністая крупінка; іскра, яска, ясачны, іскрысты, іскравы, іскранік, іскрыць, іскрысты. ИСКРЕННІЙ, чыстасэрдэчны, не крывадушлівы; шчыры, шчырасьць. Шчыры чалавек. Шчырая праўда. ИСКРИВЛЯТЬ, выкрыўляць, выкрыўлены. ИСКРОМЕТНЫЙ, іскрысты. ИСКРОШИТЬ, скрышыць, паскрышыць, скружаць. Буракі, моркву, наагул круглае — кружаюць, цыбулю, бацьвіньне — крышаць. ИСКУПАТЬ што, выкупляць, адкупляць. ИСКУПИТЕЛЬ, адкупіцель-ніца. ИСКУШАТЬ каго, чым; спакушаць, спакуса, спакусьнік-ніца, спакусьлівы; блазіць. Блазіць мяне нячысты. ИСКУСНЫЙ, выпрабаваны, які дайшоў да умень; ня вялікай практыкай; умелы, умеласьць, умецтва, штучны. ИСКУСТВО ср. умецтва, штука, мастацтва. ИСКУС, пара, час, тэрмін калі хто спакушаецца, дазнае справу чынам, навучаецца чаго; проба, соблазь. ИСКУШЕНІЕ ср. спакуса; блазь. Нячысты ўсякую блазь (спакусу) рабіў, а ткі не зблазіў. ИСК м. спозыск. Спозыск доўгу. ИСПАРЯТЬ што, выпарываць. ИСПАРЕНІЕ ср. выпар, выпарына, выпары, параваньне. Ня толькі вада, але і лед паруе. Выпары цела называюцца потам. ИСПАЧКАТЬ што, сьпэцкаць. ИСПЕЧЬ што, сьпячы, сьпечаны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 846 ▶