золівам. Доктар даў нейкай золіўкі і казаў піць штодзень па лыжцы. АРАВА ж. арава. Бурлацкая арава цягнецца (Даль). Арава бурлакоў пьяных увалілася ў карчму. АРАПНИК м. доўгі раменны біч, бізун; бізуншчык хто арудуе бізуном; бізуніць, бізаваць біць бізуном. АРАП м. ад прыроды чорнаскуры чалавек, ураджэнец гарачых краёў; асабліва Афрыкі; мурын, мурынскі да яго датычны. Чорны, як мурын. АРБА ср. нескл. павозка на двох колах бедка. АРБУЗ м. расьціна і ядомы плод Curcubita Citrullus кавун. АРЕНА ж. лац. мейсца да барацьбы, бітвы, перагонаў, відовішч, майдан, ток. АРЕСТ м. франц. задзяржаньне чалавека пад старожай, вартай, увязьненьне; арышт. Дамовы арышт. Арыштавалі тавар на рынку. Арыштант, стар. вязень. Арыштанцкія харчы. Арыштанцкае жыцьцё, паступаньне. АРИСТОКРАТІЯ ж. грэцк., дзяржаўны лад, дзе вышэйшая ўлада ў руках паноў, магутаў, вяльможаў, асобнага высшага стану, што перадае свае прывілеі ў патомнасьць, па роду. Грашавая арыстакрацыя, багачы, сьвежа збагацеўшыя купцы. Арыстакрацыя духовая, сабраньне людзей вучоных разумных, асьвечаных. АРИМАН м. пэрс. міт. уасобленьне, злой цёмнай сілы Гармей (Срезн.), супраціўная яму сіла дабра і сьвятла уасабляецца пэрсамі ў Гормузе (рас. Ормузд). АРИѲМЕТИКА ж. грэцк. навука аб лічэньні; арытмэтыка, арытмэтычны. АРІЕРГАРД м. франц. пазадны, пазаднік. АРКА ж. лац. перакінутая праз адлегласьць дуга, столь, скляпеньне сьцяной: аблук, выгба. Рымская выгба круглая зьверху, усходняя — вастраватая,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁