Засѣв — Затемнять
ЗАСѢВАТЬ, засяваць, засяваньне, засеў, засевак, засеўнік, засеўны.
ЗАСЕДАНІЕ, поседні, паседжаньне. Паседжаньне камітэту. Абрыдлі мне вашы штодзенныя поседні ў карчме (Сталіца, Дзіс. п.).
ЗАСѢДАТЕЛЬ аб сябру местовага магістрату; лаўнiк.
ЗАСѢКАТЬ каго, што; засякяць, зацінаць, зарубаць.
ЗАСѢКА ж. ссечаныя дрэвы якімі загараджаюць дарогу; завал.
ЗАСѢНЯТЬ, пакрываць ценям; засьціць.
ЗАСѢЧКА, ж. зацін, заруба, карба,
ЗАТАБАНИТЬ, пачаць грабсьці вяслом назад, заплытуняць. Плытуняй човень да берагу. Плытуняй вяслом.
ЗАТАИВАТЬ што, затаіваць, затайны, затаіцца. затайчывы.
ЗАТАЛКИВАТЬ, ЗАТОЛКАТЬ што, куды; заталачываць, запіхаць.
ЗАТАРАТОРИТЬ, затуркацець, загалакаць.
ЗАТАСКИВАТЬ што, куды; зацягаць, зацягацца.
ЗАТВЕРЖИВАТЬ або ЗАТВЕРЖДАТЬ што, замацовываць, зацьвярджаць.
ЗАТВОРЯТЬ што, зачыняць, зачыняньне, зачынлівы, зачынка, зачнік; запіраць, завіраць.
ЗАТВОР м. прылада пры карабіне; запор.
ЗАТВОРНИК — НІЦА, пустэльнік які зачыніўся ў манастыры; зачнік, зачніца, зачнае жыцьцё. Зачны мніх. У адзіноце ды ў зачніцтве гадавалася. Кот i ў зачніцтве скорамам карміўся.
ЗАТЕМНЯТЬ што, зацямняць, зацемнены, зацемак, зацьма, зацемкі, зацемна. Чаго ты як злодзей па зацемках сланяешся. Вечны морак, вечныя зацёмкі. Золата i ў зацемку блішчыць.
Дадатковыя словы
засгўны, засгўнік, затаіцца, затуркац^ць, зачнік, лўн, пас^джаньне, с<?вак
6 👁