ЗАЛЕЖ, м. стан ляжачага; залеж, адлог, папар, паклад.
ЗАЛЕДЕНИТЬ што, залядовіць, залядоўлены.
ЗАЛЕПЕТАТЬ, запальпатаць, залепяняць, залапатаць.
ЗАЛИВ м. вада якая ўдалася ў сушу, заліла; затока, затон.
ЗАЛИХВАТ м. хват, хвацкі. Хвацка пяе дзеўка. Хвацкі конь, язда.
ЗАЛИЦОВЫВАТЬ што, паднаўляць старое, закрываць падфарбоўкай, падмалёўкай псаванае; заліхтовываць, заліхтаваць, заліхтоўка. Заліхтоўваць дзіры ў скуры. Заліхтаваў, выліхтаваў старыя мэблі.
ЗАЛОГ м. зарука, заклад. Аддаў у заклад гадзіннік. Узяў ў заклад ад яго рэчы. Гэта будзе нам зарука сямейнага шчасьця. Зарука лепшай будучыны.
ЗАЛП м. адначасовы выстрэл многіх гармат, стрэльбаў; раптуг, раптугом.
ЗАЛУЖИТЬ ральлю, даць ей задзірванець; закінуць, запусьціць.
ЗАЛУПА анат, залупіна, чапец.
ЗАЛУЧИТЬ каго куды, застаць. Як бы мне яго застаць дома.
ЗАЛ (гл.— „Зала").
ЗАЛЬНУТЬ чым., заліпнуць, загліпнуць, загліпень. Заліп нос. Загліплі вушы.
ЗАМАКУШИНА ж. удар па запатылку; запатыльня, запатыльнік.
ЗАМАЗКА ж. цеста з крэйды і пакосту да заляпліваньня вакон; кіт, кітаваць, кітаваньне.
ЗАМАНИВАТЬ каго куды, заманіваць, прываблiваць, прынаджываць.
ЗАМАРЯТЬ, што, запэцкаць, загвазграць. Запэцкаў сабе кашулю. Загвазграў чарнілам пареру.
81 👁