ЖАРКОЕ ср. печаная мяса; пячэня, пражаніна
ЖАРИТЬ што, пражыць, пражыцца. Пражаны гарох; пражаная бульба, яечня. Пражыць пячэню.
ЖАРОТОК, дробныя жаркіе вугалькі; прысок
ЖАРОВНЯ, начыньне да трыманьня жару, гарачых вугалёў: жарніца.
ЖАРКО, горача, палка, скварна. Небо от сквары Божества его вскурится (Срезн).
ЖАСМИН расьц. Philadelphus coranarius; язьмін.
ЖАТЬ што, ціснуць, гнясьці, гнобіць, шчаміць, муліць. Ціснуць, муляюць боты. Шчэміць сэрца мае жаль непазбытны. Гняц цяжар зьверху ў ніз. Гнобіць пан наймітаў, як калісь гнобіў падданых. Сашчаміў рукі, зубы.
ЖАТВА. жніво, жаць, жняя, жанцы.
ЖЕВАТЬ што, перамалываць зубамі; жваць, жве, жвакаць. жвякаць, жвакацца, жвакі, жваць жвякун, жвак, жвака, жвачка, жвала; жумрыць жамжурыць скоранька жваць, перамалываць зубамі.
ЖГУЧІЙ, палкі, палкасьць. Палкае сонца. Палкае каханьне. Палкасьць у грудзёх чую. Палкі погляд. Палкае сэрца.
ЖГУТ, хустка ці ручнік зьвіты вяроўкай; пытка
ЖДАТЬ чаго, ждаць, жданьне, жданы, жданкі, ждальны, ждальнік; чакаць, чаканьне, чаканы, чаканьне, чакач.
ЖЕЗЛ м. посах, ляска. Ляска маршалкоўская, і біскупская.
ЖЕЛАТИНА ж. франц. жалятына; клейчык.
ЖЕЛАТЬ чаго, жадаць, жадзуць—крэпка хацець чаго жаданьне, хаценьне, жадаба тое што расійскае, „алчба“, „жадность“.
ЖЕЛАННЫЙ жаданы, пажаданы. Пажаданы госьць. Пажаданьне. Найлепшые табе мае пажаданьні.
86 👁