Старонка 142
◀ / 846 ▶
Горд—Горло ГОРДЕЦ м. чванлівец, пышлівец. Няма чаго чваніцца, чванства сваё паказываць і так усе цябе чванліўцам завуць. Пышліўца гэтага трэба асадзіць. ГОРЕ ср. бяда, няшчасьце, злыбяда, напасьць; гора, гараваць. ГОРЕМЫКА, гарапашнік. ГОРЕСТЬ ж. жуда, нуда, жупота, смутак, бядаваньне, туга, гарота. Пажупіў Грышка з жонкаю (Сержп, стр. 7). Пабядавалі дзед з бабай, пабядавалі ды што рабіць. Жыцьцё наша цяжкое, гаротлівае. Жыцьцё жупатлівае. Тужыла, бядзіла салаўёва мамка, Што-ж майго салавейка з палёту нет? (Шэйн Т. I. ч. 2 с. 53, Арш. пав.). ГОРЕЧЬ ж. горыч, гарчыня, горкасьць, гарчыя. Гавораць яшчэ ў знач. горкасьці,—чэмяр. Чэмярна на душы, на сэрцы. Жыцьцё грудай пасьцелена, чэмярам пасеяна. ГОРИЗОНТ м. грэцк. акрай зямельнай паверхні наўкол глядача, дзе бытцам прытыкае неба да зямлі; небасхіл, кругавід, кругазор. Круг паняцьцяў чалавека, граніцы таго, што ён можа абняць вокам свайго розуму, паводле ступені свойго умысловага разьвіцьця; кругазор. ГОРИЗОНТАЛЬНЫЙ, які ляжыць ў ровень зямлі, мора: на што свабодна спушчаны прастапад падае пад простым кутом; паземы, паземны, падольны. ГОРИСТЫЙ, гарысты, гаравісты, гаравіты. ГОРЛО ср. вузкі праход, трубка ў сярэдзіне шыі якая мае два праходы: дыхніцу або горла дыхавое, якога галоўка зьверху выстае і творыць —коўцік, рас. „кадык“, і горла, ласьціва — глонаўка, праз якую праходзіць страва, яно ляжыць ззаду за дыхніцай, ўшчыць на хрыбетках; глоткай, глонаўкай, глытаюць, дыхніцай—дыхаюць; горла, гарлавіна, гарляк, гарляны, гарлаты, гарласты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶