АБАЖУР м. фр. заслона на сьвятло, на сьвечку, лямпу; засьня, застка, ад „засень" цень; засьва мейсца зацененае, засьцісты даючый цень; наўзасьці знаходзячыйся ў циню, ў зацену: зацьма, зацьмежа, зацямненьне. АББАТ м. фр. ігумен каталіцкага манастыра — апат. Со двома опаты, сирѣчь игумены, або архимандриты (Срезн.) АБОРИГЕН м. лац. першыя пасяленцы краю, першапачатковыя, пракавечныя жыхары: пракаветнікі, первабытнікі, тутэйшыя. Мы людзі тутэйшыя, пракаветнікі, а не якая набрыдзь чужацкая. Ён ня тутэйшы: бацька чго з мазуроў прыехаў i тут асеў. АБЕРАЦІЯ ж. лац. фіз. разсыпнасьць ламаных праменяў сьвятла: абэрацыя, злуда, улуда зроку. АБОРДАЖ м. марск. зчэпка двох вадаплаваў у бітве; прычэпка меншага да большага вадаплава: закіданьне крукоў на воражы вадаплаў — абардаж, сусчэп. АБОРТ м. лац. мэд. спарон плада, спарожа жывата; ад слова „апаражняць"; спарожыць, наўспораж. Кроплі наўспораж жывата. АБРЕВІАЦІЯ ж. лац. пісьмо над цітламі, скарот. Першыя друкі т. зв. інкунабулы друкаваліся са скаротамі. АБРИКОС м. плод і дрэва Armenia vulgaris. марэля. АБСОЛЮТНЫЙ лац. развязаны, аб справах духоўных; аб рэчах — бязмежны, безумоўны, безадносны, незраўняны, самаісты, аддзельны і поўны; абсалютны, самапраудны. АБСОЛЮТИЗМ — абсалютызм. АБСТРАКТНЫЙ м. лац. недапасаваны, незастасаваны, адарваны, супроцьлеглае: дапасаваны, датасаваны, канкрэтны: абстрактны, абстракцыя.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
139 👁