Старонка 129
◀ / 846 ▶
эфірныя і невагомыя—газ, жокаць. Апошняе народнае слова па значэньню в. блізка да паняцьця выражанага словам газ. Кажуць: Нарабіла жокаці пеглям у хаце. Не чадам, а жокацьцю пахне. Жокаць выходзіць з магілы і ў ціхі вечар прыбірае чалавечу постаць. Жокацьцю у паветры нясе, відаць недзе лясы гараць. Уся вада выпетрыла аж жокацьцю панясло з гаршчка (Вёска Буды, Дзіс пав.). ГАЙКА ж. мэталічны кружок, абадок з сускрознай дзіркай нарэзанай у сярэдзіне шрубам; мутэрка. ГАЛАНТЕРІЙНЫЙ тавар, фр. тавар які служыць да строяў убораў, франтаўства; скрасны, галянтэрыйны. Вэнгры разносяць скрасныя тавары: пярсьцёнкі, бранзалеты, стужкі, гузікі, мыла пахучае (Лідзкі пав. і Вяліжскі). Перад вясельлям паеду, накуплю усялякага скрасіва (Боркавічы, Дрыс. п.). Крама са скраснымі таварамі (Дзісна). ГАЛДѢТЬ, голасна, крыкліва, многімі галасамі разам гаварыць; галакаць. ГАЛИМАТЬЯ ж. фр. чаўпяжня, нісянеціца. ГАЛКА ж. птах. Corvus monadula; каўка. ГАЛО ср. прылада да гбаньня дуг, абадоў; гбала. ГАЛОПОМ м. фр. конскі бег скокам; наўскач, навыскач. ГАЛОША ж. верхні абутак ад балота ці сьцюжы, роблены з гуміластыкі; калёш, калёшы. ГАЛСТУК м. ням. павязка каля шыі, хустка на шыю, стужка на крахмалены каўнерык: гальштук, гальтух, стужак, шалік, шальчык. ГАЛУН м. фр. залатая, сярэбраная тасемка; шаўрон, шаўроны. ГАЛЬКА ж. дробны акруглены вадой каменчык; буглёўнік, буглёк. ГАЛЮЦИНАЦІЯ ж. лац. абман чову: амарока. ГАМ, крык многіх галасоў; галакня, гоман.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 846 ▶