Старонка 120
◀ / 846 ▶
Выпуск—Выругать ВЫПУСКНОЙ, экзамен, выпустны. ВЫПУСК, выпуст, выпусьцісты, выпушчаць. ВЫПУТЫВАТЬ што каго: выблутваць, выблутываньне, выблутка, выблуцісты. ВЫПУЧИВАТЬ што, выпінаць, выдуваць, вытарашчываць, выталупляць, тапоршчыць. Выпяў бруха. Выдуў шчокі. Вытарашчыў, выталупіў вочы. Натапоршчыў певень грыву, індык хвост. ВЫПУШКА ж. абшыўка па шву; кант, аблямоўка, абрубка. ВЫПЬ птах, Ardea stellaris; дзяргач, драч, бухач. ВЫПЯЛИВАТЬ што, выпінаць, высалупляць, Высалупіў язык. ВЫПЯТИТЬ што, выстаўляць, высуваць задам на зьне; выткнуць, выстырнуць, высалупіць. ВЫРАБОТКА ж. вырабка, выраб, вырабляць; выпрацоўка, апрацоўка. ВЫРАЖАТЬ што, выказываць, выражаць. ВЫРАЖЕНІЕ ср. сказ, выслоў, выраз. У ягоным абліччы ёсьць нёйкі выраз горычы. Сказ, горад і гарадзіць, вытварыліся ад аднаго паняцьця. ВЫРАЖДАТЬ, ВЫРОЖДАТЬСЯ, выраджацца, выродзісты, выродны, выродак, вызрадак. ВЫРАЗУМѢВАТЬ што, разьбірацца, разкумяняць, выздукрыць, выразумець, выглуздрыць, спасьцігаць. ВЫРОНИТЬ што, выскінуць. ВЫРАЩИВАТЬ што, каго; узгадоўвываць, узрашчаць. Узрасьціў бараду, яблыню, але узгадаваў сына, дачку, жывёлу. ВЫРДѢТЬ аб пладах, выжаўрэць, дасьпець. ВЫРУБАТЬ што, вычосываць сякерай; высякаць, высек, высечны. ВЫРУГАТЬ каго, абазваць, лайчывымі славамі; вылаяць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 846 ▶