ВЫМОГАТЕЛЬСТВО ср. вымус, вымушаньне, вымусам, вынявольства. Вымушаюць згоду супроць волі ці пераконаньня. Выняволеньням ды прымусамі зруйнавалі чалавека.
ВЫБОИНА ж. клухтавіна, рытвіна.
ВЫМОРГАТЬ што, выміргаць.
ВЫМПЕЛЬ м. марск. адмена флага з двумя косамі або хвосьцікамі, які падымаюць на самай вярхоўцы мачты: бандэра.
ВЫМУРАВЛИВАТЬ начыньня, паліваць, паліва.
ВЫМУСЛИТЬ што, высьлініць, асьлюнявіць.
ВЫМЫСЕЛ, выдумка.
ВЫМУЧИТЬ, змучыць, змарыць каго страхам, нудой, горам, дакукай; вымучыць, выдра(у)чыць.
ВЫМѢЧАТЬ што, вызначаць, выпісваць.
ВЫМЯ малочныя жаўлакі з мяшкавістай павалокай; вымя, вымістая.
ВЫНОСЧИВОСТЬ, выносьлівасьць, вытрымлівасьць.
ВЫНИЧТОЖИТЬ што, вынішчыць.
ВЫНУЖДАТЬ, вымушаць, вынявольваць, вынукаць. Вымусовая няпраўда. Вынявaліў вон з хаты. Вынукалі хлапца сказаць праўду.
ВЫНУТЬ, выняць, вынятны, выняткі.
ВЫПАДЫ, выбрыкі.
ВЫПАЛЗЫВАТЬ, выпаўзаць, выпоўзіны, выпоўзьлік.
ВЫПАЛЫВАТЬ што, ачышчаць лехі ад непатрэбнага зеліва; выпалываць, палоць, выпалаткі.
ВЫПОРХНУТЬ аб птушцы, выпырхнуць.
ВЫПАХИВАТЬ, выорываць.
ВЫПАХНУТЬ пыл за вакно, на вуліцу, змахнуць.
ВЫПАЧКАТЬ што, выпэцкаць, выгвазраць, выбрудзіць.
ВЫПЕЧАТЫВАТЬ што, выдрукоўваць.
87 👁