Старонка 111
◀ / 846 ▶
Вторг—Вульгата ВТОРГАТЬСЯ куды у што, ўрывацца, ўрываньне; ўтыркацца, ўтыркаць, ўторкнуты, ўтырнацца, ўторнуты. ВТОРЖЕНІЕ ворага, напад, навала. ВТОРОЙ, лічэбн. другі, ўторны; друіць (ральлю), друвічны, (паўторны). Друяк, авёс другога пасеву, другой ачысткі; мёд другога спуску. Ральлю друяць і траяць. Карова друвічка, з другім цялём. Сорак коп маладых курэй яец, Тры фаскі друвічных кароў масла. (Крачк. стр. 41.) ВТОРНИК м. аўторак, аўторкавы, аўторкаваць. ВТОРОБРАЧІЕ ср. другажэнства, другажон. ВТОРОПЯХ прысл. ўпосьпеху, спосьпеху, наўсьпеш, спохапу. Наўсьпеш закусілі перад выездам. Спохапу забыўся ўзяць свае куплі. ВТОРОСТЕПЕННЫЙ, другарадны. ВТРАВЛИВАТЬ каго у што, аб лоўчых жывёлах і птахах: сковіць. Насковілі яго. Усковілі хлапца у бойку. ВТРАВЛИВАТЬ аб рысунках: выпаляць. Гэты кветкі выпалены. ВТРОЕ прысл. ўтроя, тройчы, трыкротна. ВТУЛКА ж. затычка, затыкаць. ВТУНЪ прысл. дарэмна, марна. ВТѢСНЯТЬ што у што, ўціскаць, ўціскацца, ўцісnуты, ўцісьненьне, ўціск. ВТЯГИВАТЬ што куды, ўцягаць, ўцягацца, ўцяганьне, ўцяжына. ВУАЛЬ ж. фр. накрыцьцё на аблічча з ценкай тканіны: вэлён, шырынка. ВУЛКАН м. вулькан, вульканічны. ВУЛЬГАРНЫЙ м. лац. грубы, грубіянскі, прастацкі, брыдкі. ВУЛЬГАТА ж. лац. лацінскі пераклад Бібліі зацьверджаны Трыдэнцкім саборам: вульгата.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 846 ▶