Альпенскі дыялектны слоўнік (2004). І. Ляшкевіч

 ◀  / 37  ▶ 
А Л Ь П Е Н С К І А Ы Я Л Е К Т НЫ С Л О У Н І К б Аб о ч к а ж. 1. Матылёк. Нейкіх бабочоку хату налетеломорэ. 2. памянш. ад бабуля. Вона бабочка така нека чыста, культурна. БАГУК м. Свіны страўнік, начынены мясам з прыправамі. Я з 'ела багука за тыжджэнь. БАЙСТРУК м. Незаконна народжаны. Байструк гэто не ганьба. БАЛАГАН м. Непарадак, шум, вэрхал. Шо то за балаган деті ўстроілі там, іді глянь! БАЛО прысл. Бывала. Колісь мы, бало, тожэ чоўплі дурніцу разну, а на детей тепэр крычымо. БАРАМЭТм. Барометр. Як твой барамэт, на погоду чы не? БАРЭМОК м. Бярэмак. Кінь сена там корові барэмок. БАСТЫДНЫ прым. Бессаромны. Деті слухають, а вон ляпае абы шчо, бастыдны. б Ах а ть зак. Спаць (у размове з дзецьмі). Діма, xodi бахать ужэ. БОБ м. Фасоля. Я бобу цэлы машок напахала. БОЛВАНЁТЬ незак. Невыразна бачыцца. А бьіў досвіток. I бачу я - шчо-то болванее, чы человек, чы худобіна? БОЎКУНл*. Драўляны звон для скаціны, каб адшукваць яе па гуку. По корчах короў паслі з боўкунамі. БОЎТУН м. Ненайгранае яйка, што сапсавалася пры наседжванні. Некі певэнь негодяшчы ў мане, почті ўсе яйца боўтуны былі. БУЛЁКА ж. Няўмека. Вона така булека! БУМКАЛО н. Дзіцячая гульня, груз на доўгай нітцы, якім ударалі па акну. Хлопцы увэчары ходять да бумкала робять
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

багўк, байстрўк, боўкўнл, боўтўн, бўмкало
12 👁
 ◀  / 37  ▶