Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
Малыя Аўцюкі Калінк.]. У Ю'рай колісь адсаджалі лошат ад кобылкі [Веляцін Хойн.]. Ю'РЫ м. Хвосты коровам адрэзаюць. Я рэжу напроці Ю'ры, коб у свята не рэзацъ [Асянское Лельч.]. Ю'РЫЙ м. У нас кажуцъ: у году два Ю'рыя - одзін холодны, а другі голодны [Маркоўскае Лельч.]. Колісь ек Ю'рый - скоромного ня елі дзеля худобы, а цяпер у сё ямо [Црыбалавічы Лельч.]. Прыгиоу Ю'рый - садзім гуркі, на его дужэ добро садзіць гуркі [Лясковічы Петрык.]. Ю'РЭЙ л*. Святы Ю'рэй не даець гуляцъ, у поле гоніць [Прыбалавічы Лельч.]. У Ю'рэй начапляюць на граблі красного хвартука ды ходзяць спеваці [Бярэжцы Жытк.]. * ВЕСНЯ'НЫ Ю'РЭЙ м. Весня'ны Ю'рэй едзе на коні, а конь копытамі б 'е [Сяменча Жытк.]. * СВЯТЫ' Ю'РЫЙ м. Як прыходзіць святы' Ю'рый - усіх на поле гоніць [Слабада Маз.]. 2. Старажытнае зімовае свята народнага календара, якое адзначаецца 9 снежня (26ўснежня ст. ст.). Ю'РЫЙ м. Ю'рый бувае i ў дзекабрэ, з яго зіма ўжэ начынаецца [Бібікі Маз.]. * ЗІМО'ВЫ Ю'РАЙ м. Як на Зімо'вага Ю'рая многа снегу, тады i травы будзе многа [Гурыны Маз.]. Ю 'РЫгл. Ю р'я. Ю 'РЫЙ гл. Ю р'я ў знач. 1, 2. ЮРЫ'ЦЦА незак. Устанаўліваць паміж дзяўчатамі сяброўскія адносіны ў час веснавога свята Юр'я. Калі прыходзіць Юрый, дзеукі собе подружку вубіраюць, дружаць, ек у нас говорацъ, беруцца юры'цца [Паселічы Хойн.]. Ю'РЭЙ гл. Ю р'я. Я Я'БЛУЧНЫ СПАС гл. СПАС. Я'БЛЫЧНЫ СПАС гл. СПАС. Я'ВОР. Галінкі явара, якія з'яўляюцца атрибутам купалаўскай, троіцкай абраднасці, надзяляюцца ахоўнай сілай i выкарыстоўваюцца ў якасці абярэга. На Троіцу я'вор ірвуць, стаўляць на окно [Юркевічы Жытк.]. На Купайло я'вор утыкаемо у ворота, коб ведзъмы не повугонялі короўкі [Завайць Нараўл.]. ЯУДО'КІ гл. АУДО'КІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аудокі, весняны, зяўляюцца, зімовага, зімовы, юрай, юрая, юрыцца, юрыя, юрэй, юря, яблучны, яблычны, явор, яудокі
0 👁
 ◀  / 67  ▶