Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
УЗДЗВІ'ЖАННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. УЗДЗВІ'ЖЭННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. УЗДЗЮ'ЖЭННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. УЗЮ'ЖАННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. УЗДЗЮ'ЖЭННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. УЛА'С гл. АЎЛА'С. УЛА'ССЕ гл. АЎЛА'С. УСПЕ'ННЕ БО'ЖАЙ МА'ЦІ гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 1. УСПЛЕ'ННЕ гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 1. УСПЛЕ'ННЕ БО'ЖАЙ МА'ЦІ гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 1. УСТРЭ'ЧАННЕ гл. СТРЭ'ЧАННЕ. УСТРЭ'ЧЭННЕ гл. СТРЭ'ЧАННЕ. УЧУ'ДЗІЦЬ незак. Зрабіць нешта незвычайнае. У нас говорацъ так: "Чудо ўчу'дзіць, i Прочыста не расчудзіць" [Завайць Нараўл.]. А Чудо ек колі ўчу'дзіць - пропалі [Ляскавічы Петрык.]. УШЭ'СНІКІ; УШЭ'СНЫ ША'Н. Пярэдадзень Ушэсця. УШЭ'СШКІ мн. У сераду на Ўшэ'снікі пеком тонкіе бліны на молоцэ i ейец туды ўбіваймо [Махнавічы Маз.]. I Ушэ'снікі ў нас празнік [Міроненкі Маз.]. Ушэ'снікі будуць у сераду [Мікулічы Браг.]. * УШЭ'СНЫ ША'Н м. Перэд Ушэсцем бувае Ушэ'сны Іва'н [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. УШЭ'СНЫ ША'Н гл. УШЭ СШКІ. УШЭ'СЦЕ, ВОЗНЕСЕЙНЕ, ШЭ'ЎСЦЕ. Земляробчае свята народнага календара, якое адзначаецца у чацвер на шостым тыдні пасля Пасхі. УШЭ'СЦЕ н. Ушэ'сце бувае чэрэз шэсцъ недзелъ послі Велікодня [Сяменча Жытк.]. До Ўшэ'сця, говорацъ, Бог ходзе з намі па земле, а потом подымаецца на небо [Малыя Аўцюкі Калінк.]. На Ушэ'сце ўжэ овёс шэсціць [Валаўск Ельск.]. На Ўшэ'сце ходзімо ў госці ў Брынёў [Ляскавічы Петрык.]. На Ўшэсце хозяін оглядае жыто [Завайць Нараўл.]. На Ўшэ'сце будзе дошч [Асавец Маз.]. Ушэ'сце - перэд Тройцою, шоста недзеля ад Велікодня [Маркоўскае Лельч.]. ВОЗНЕСЕ'ННЕ н. На Вознесе'нне явіліса ангелы i сказалі:"Господзь вознёсса ў небо" [Крыўча Браг.]. На Вознесе'нне ў цэркві ідзе служба [Сяменча Жытк.]. Вознесе'нне называецца так, што ў эты дзеньісус Хрэстос возносіцца на небэса [Града Жытк.]. ШЭ'ЎСЦЕ н. Шэ'ўсце му празнуем на шостой недзелі послі Паскі [Вуглы Калінк.]. X ХЛЕ'БНЫ СПАС гл. ТРЭ'Щ СПАС. ХРЫСТО'СОВАЦЦА незак. Віншаваць адзін аднаго словамі: "Хрыстос уваскрэсе". Кажуцъ, на Радоўніцу небожчыкі хрысто'суюцца са своякамі [Багуцічы Ельск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аўлас, божай, вознесенне, маці, прачыстая, стрэчанне, трэщ, узвіжанне, уздзвіжанне, уздзвіжэнне, уздзюжэнне, узюжанне, улас, улассе, успенне, успленне, устрэчанне, устрэчэнне, учудзіць, ушэсны, ушэснікі, ушэсшкі, хлебны, хрыстосовацца, хрыстосуюцца, шан, шэўсце, іван, ўчудзіць, ўшэснікі, ўшэсця
3 👁
 ◀  / 67  ▶