Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
СТРЭ'ЧАННЕ ГАСПО'ДНЕ н. Кажуць, што на Стрэ'чанне Гаспо'дне Семіён падзержаў на руках Icyca, так его стрэціў, тому i Стрэ'чанне Гаспо'дне [Новы шлях Браг.]. СТРЭ'ЧЭННЕ гл. СТРЭ'ЧАННЕ. СТРЭ 'ЧЭНСКІЕ ДЗЕДЫ' мн. Памінальны абрад 13 лютага. Му правім i Стрэ'чэнскіе дзеды' [Залатуха Калінк.]. Стрэ'чэнскіе дзеды' буваюцъ у су боту [Залатуха Калінк.]. СУХІ' ЧЭЦВЕ'Р м. Чацвер перад Пасхай. У сухі' чэцве'р, што будзеш садзіць, у сё посохне [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. Т ТАЦЦЯ'НА; ТАЦЦЯ'НА КРЭШЧЭ'НСКА, ТАЦЦЯ'НШ ДЗЕНЬ. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 25 студзеня. Адметны метэаралагічнымі назіраннямі. ТАЦЦЯ'НА ж. На Тацця'ну бувае мороз [Міцуры Петрык.]. На Тацця'ну дужэ сонейко зіхоціць [Казловічы Калінк.]. * ТАЦЦЯ'НА КРЭШЧЭ'НСКА ж. Тацця'на Крэшчэ'нска бувае пасля Крэшчэння [Малыя Аўцюкі Калінк.]. На Тацця'ну Крэшчэ'нску жгуцъ дужэ морозы [Маркоўскае Лельч.]. * ТАЦЦЯ'ШН ДЗЕНЬ м. Гаворыцца: "Калі на Тацця'нін дзень пойдзе снег, тады лето будзе мокрым " [Прудок Маз.]. ТАЦЦЯ'НА КРЭШЧЭ'НСКА гл.. ТАЦЦЯ'НА. ТАЦЦЯ'НШ ДЗЕНЬ гл. ТАЦЦЯ'НА. ТРАЕ'ЦКІЕ ДЗЕДЫ', СЁМУШНЫЕ ДЗЕДЫ', ТРОЕ'ЧНЫЕ ДЗЕДЫ', ТРО'ЙЧАНЫ ДЗЕДЫ', ТРО'ЙЧАТЫЕ ДЗЕДЫ', ТРУ'ИЧАНЫЕ ДЗЕДЫ'. Пятніца перад Тройцай (Сёмухай), у якую паміналі дзядоў. ТРАЕ'ЦКІЕ ДЗЕДЫ' мн. Трае'цкіе дзеды' е перэд Тройцай [Скалодзін Маз.]. СЁМУШНЫЕ ДЗЕДЫ' мн. Сёмушные деды перед Тройцэю [Вялікі Бор Хойн.]. У пятніцу будуцъ правіць Сёмушные дзеды [Мялешкавічы Маз.]. ТРОЕ'ЧНЫЕ ДЗЕДЫ' мн. Зовём душкі на Трое'чные дзеды' [Азяраны Жытк.]. Кол i Трое'чные дзеды' - не плач, душы дзедоў радаюцца [Васькаўка Маз.]. ТРО'ЙЧАНЫ ДЗЕДЫ' мн. На Тро'йчаны дзеды' поедом у Конкавічы, там нашы [Конкавічы Петрык.]. Тро'йчаны дзеды' ето дзеды перэдуТройцэю [Вятчын Жытк.]. ТРО'ЙЧАТЫЕ ДЗЕДЫ' мн. На Тро'йчатые дзеды' варацъ штось дужэ хороьиэ [Слабада Маз.]. ТРУ'ЙЧАНЫЕ ДЗЕДЫ' мн. У нас Тру'йчаные дзеды' е у пятніцу перэд Труйцою [Града Жытк.]. ТРО'ЩА гл. СЁМУХА. ТРО'ЙЦА гл. СЁМУХА. ТРО'ЙЧАНЫ ДЗЕДЫ' гл. ТРАЕ'ЦКІЕ ДЗЕДЫ'. ТРО'ЙЧАТЫЕ ДЗЕДЫ' гл. ТРАЕ'ЦКІЕ ДЗЕДЫ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гасподне, крэшчэнска, крэшчэнску, перэд^тройцэю, стрэчанне, стрэчэнне, стрэчэнскіе, таццяна, таццяну, таццянш, таццянін, таццяшн, траецкіе, троечные, тройчаны, тройчатые, троща, труичаные, труйчаные, чэцвер
0 👁
 ◀  / 67  ▶