СЁМУШНЫЕ ДЗЕДЫ гл. ТРАЕЦКІЕ ДЗЕДЫ.
СКОВОРОННІК м. Печыва з мукі, выпечанае на патэльні. Сковоронніка спекла, да йешчэ дзірочкі пальцем потыкала [Вялікія Сялюцічы Петрык.].
СКОРОМНОЕ н. Тлустыя стравы, што нельга было есці ў час посту: мяса, сала, малако, масла, смятана і інш. Калі ідзе пост, му не ўжываем скоромное [Завайць Нараўл.]. Увесь пост не можно есці скоромное [Вятчын Жытк.].
СМОЛЯНІКІ мн. Шкарлупіна яйца, залітая смалой. На Паску смолянікі робілі: возьме йейцэ, со срэдзіны ўсё вып'е, а туды смолы нал'е і б'еў біткі [Вялікія Сялюцічы Петрык.].
СОРАКІ гл. САРАКІ.
СОРАК СВЕТЫХ гл. САРАКІ.
СОРОК СВЕТЫЕ гл. САРАКІ.
СОРОК СВЕТЫХ гл. САРАКІ.
СОРОКА гл. САРАКІ.
СПАС, ІСПАС, СПАСІЦЕЛЬ; ДРУГІ СПАС, ЯБЛУЧНЫ СПАС, ЯБЛЫЧНЫ СПАС. Земляробчае свята народнага календара, якое адзначаецца 19 жніўня (6 жніўня ст. ст.); свята садавіны.
СПАС м. Спас – ето велікае свято [Хобнае Калінк.]. На Спаса сьвецяць яблука [Юркавічы Браг.]. У тым годзі на Спаса буў дошч [Скрыгалаў Маз.]. Прыдзе Спас, дзержы рукавіцы пра запас, ужэ будзе холадней і холадней [Буда-Сафіеўка Лельч.]. Я не ем і яблука до Спаса [Буда-Сафіеўка Лельч.]. На Спаса пасвяцілі яблука [Вялікія Аўцюкі Калінк.]. До Спаса яблыкі не едзяць тые, у кого дзеці померлі [Буйнавічы Лельч.].
ІСПАС м. На Іспаса ішоў дошч [Прудок Маз.].
СПАСІЦЕЛЬ м. На Спасіцеля яблука можно есці [Аляксандраўка Калінк.]. На Спасіцеля му не робім [Глініца Маз.].
* ДРУГІ СПАС м. Другі Спас – ето Яблучны Спас [Макрэц Браг.]. Ек Другі Спас, дак свецім усе фрукты [Буйнавічы Лельч.].
* ЯБЛУЧНЫ СПАС м. Колі свецяць яблукі – Яблучны Спас [Стралічаў Хойн.].
* ЯБЛЫЧНЫ СПАС м. Да Яблычнага Спаса нельга было есці яблыкі, толькі тоды, колі бацюшка посвеціць, можна есці і на могілкі несці [Малыя Аўцюкі Калінк.].
СПАСАЎКА, ІСПАСАЎКА; СПАСАЎСКІ ПОСТ. Двухтыднёвы Успенскі пост перад Спасам.
СПАСАЎКА ж. Колісь у Спасаўку рабілі строгі пост [Паселічы Хойн.]. Спасаўка – ето ўжэ дзве ці чатыры недзелі [Мялешкавічы Маз.]. У нас е Спасаўка, ето пост [Махнавічы Маз.]. Ек пройдзе Спасаўка, тогды едзім ужэ яблыкі [Васькаўка Маз.].
81 👁