Галубіца Петрык.]. На ма'сленыя за'пускі весну клікаюць [Кочышчы Ельск.]. У недзелю елі блінцы, сыр, сметану, наедаліса хорошо, бо зналі, што ідуць ма'сленыя за'пускі [Мялешкавічы Маз.]. МА'СЛЯНА НЕДЗЕ'ЛЯ гл. МА'СЛЕНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ. МА'СЛЯНІЦА гл. МА'СЛЕНІЦА. МА'СЛЯНЫ ТЫ'ЖДЗЕНЬ гл. МА СЛЕНЫ ТЫ'ЖДЗЕНЬ. МАТРЫПА'Н, МАТРЫХВА'НЫ мн. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 23 лістапада (6 снежня ст. ст.); дзень, вольны ад працы, ад прадзення i адметны варажбой. МАТРЫПА'Н м. Колісь ек прыходзіў Матрыпа'н - ніхто не садзіўса прасці [Буйнавічы Лельч.]. На Матрыпа'на дзеўкі ўсегда гадалі, не можно було говорыць, а то не спраўдзіцца гадание [Чырвонабярэжжа Лельч.]. МАТРЫХВА'НЫ мн. Матрыхва'ны бувалі ў Піліпоўку, тады ужэ не прэдуцъ [Валаўск Ельск.]. На Матрыхва'ны забаранялоса прасці, можно було соўсім неробіці [Санюкі Ельск.]. МАТРЫХВА'НЫ гл. МАТРЫПА'Н. МЕД О'ВЫ СПАС гл. МАКАВЕ'Й. МЕСОЕ'Д гл. МЯСОЕ'Д. МЁРТВАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ ж. Тыдзень напярэдадні Радуніцы. Тыжджэнъ перэд Радоўніцай называецца мёртвая недз'еля. На естом тьіжні нічого не садзяцъ, бо не вурэсце [Чырвонабярэжжа Лельч.]. МЁРТВЫ ДЗЕНЬ гл. РА ДОЎШЦА. МІЖБЛАГ АВЕ'ШЧЫНЫ мн. Перыяд паміж каталіцкім (4 красавіка) i праваслаўным Благавешчаннем (7 красавка): У Міжолагаве'шчыны короў не вугоняюцъ пасці [Паселічы Хойн.]. У Міжолагаве'шчыны не трэ аддавацъ нічога суседу, а то будзе няшчасце [Паселічы Хойн.]. МІКО'ЛА, МІКУ'ЛА, МІКО'ЛЫ; МІКО'ЛА ВЕСНЯ'НЫ, МІКО'ЛА ВЕСНЯ'НАЯ, МІКО'ЛА ЗІМОВЫ, МІКО'ЛІН ДЗЕНЬ. 1. Старажытнае свята народнага календара, якое адзначаецца 22 мая (9 мая ст. ст.); свята пастухбу i конюхаў. МІКО'ЛА м. Міко'ла бувае ў маі [Буйнавічы Лельч.]. До Міко'лы нема весны (прымаўка) [Прудок Маз.]. На Міко'лу ўжэ не робляць [Казловічы Калінк.] На Міко'лу своіх зовуцъ [Санюкі Ельск.]. Міко'ла у нас дужэ велікі празнік [Гарочычы Калінк.]. МІКО'ЛА ж. У естую Міко'лу буў град [Канатоп Нараўл.]. Ек була Міко'ла, дык бабу гуркі садзілі [Маркоўскае Лельч.]. МІКУ'ЛА м. На Міку'лу пастухі ўжо ходзяцъ по хатах, збіраюць у сё, што ім даюцъ [Стадолічы Лельч.]. * МПСО'ЛА ВЕСНЯ'НЫ м. Е ў маі Весня'ны Міко'ла [Буйнавічы Лельч.]. Колісь Міко'ла Весня'ны було велікое свято [Макрэц Браг
Дадатковыя словы
авешчыны, весняная, весняны, запускі, макавей, масленая, масленыя, масленіца, масляна, масляны, масляніца, матрыпан, матрыпана, матрыхваны, месоед, мпсола, мясоед, міжблагаве'шчыны, міжолагавешчыны, мікола, міколу, міколы, міколін, мікула, мікулу, недзеля, пастухбў, тыждзень
19 👁