м МАИ м. Троіцкая зеляніна: галінкі клёна, ліпы, явара. На Тройцу май ломалі [Астрагаляды Браг.]. Май поможэ ад грому [Малыя Аўцюкі Калінк.]. MAK м. Атрыбут абрадавых дзеянняў, што суправаджаюць свята Макавей. У народным уяўленні мак надзяляецца ачышчальнай сілай. На Маковея мак свецілі i опсыпалі ім жывёлу, хлеу [Буйнавічы Лельч.]. МАКАВЕ'Й, МАКОВЕ'Й, МА'КАЎКА; МЕДО'ВЫ СПАС, МЯДО'ВЫ СПАС, ПЕ'РШ Ы СПАС. Земляробчае свята народнага календара, якое адзначаецца 14 жніўня (1 жніўня ст. ст.); свята маку. МАКАВЕ'Й м. Макаве'я мак свецяцъ, коб рос [Жахавічы Маз.]. Макаве'й - у Спасаўку [Лукі Калінк.]. На Макаве'я бувае дошч [Макрэц Браг.]. Кажуцъ, як на Макаве'я дошч пойдзе, значыцъ ня будзе жолудзей, чэрві поедзяць [Мялешкавічы Маз.]. Еслі на Макаве'я жэншчына родзщъ сына, называлі Панцялей [Мялешкавічы Маз.]. МАКОВЕ'Й м. На Макове'я опсыпалі хлеў, коб добра худоба була [Малешаў Жытк.]. На Макове'я ўсяко зел'е свецяцъ [Буйнавічы Лельч.]. У спасоўку бувае Макове'й [Зімовая Буда Лельч.]. * МЕДО'ВЫ СПАС м. На Медо'ваго Спаса свецяцъ мед [Буйнавічы Лельч.]. * МЯДО'ВЫ СПАС м. Макавей - emo Мядо'вы Спас [Казловічы Калінк.]. У Мядо'вы Спас несом меду цэркву [Асавец Маз.]. У нас е такое свято Мядо'вы Спас [Малыя Аўцюкі Калінк.]. * ПЕ'РШЫ СПАС м. У Пе'ршы Спас робім адправу [Загорыны Маз.]. Пе'ршы Спас, як i Макавей, свято [Крушнікі Маз.]. МА'КАЎКА ж. На Ма'каўку цветы i мак свецім [Крукавічы Калінк.]. МАКА'РЭЙ м. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 14 мая (1 мая ст. ст.); дзень асвячэння вады. Колісь на Мака'рэя хадзілі ў цэркоў [Мялешкавічы Маз.]. Бувало, на Мака'рэя заходзілі ў рэчку i тэю водою мулі вочы, штоб не болелі [Чырвонабярэжжа Лельч.]. МА'КАЎКА гл. МАКАВЕ'Й. МАКОВЕ'Й гл. МАКАВЕ'Й. МАЛА'Я ПРАЧЫ'СТА гл. ПРАЧЫ'СТАЯ ў знач. 2. МАЛАКО' 3 КАНО'ПЛЕНАГО СЕ'МЯ. Вадкасць, якая здабываецца з семя канапель. У нас як бедная куцъя, дак канопленае семя таукуцъ, покі белае молоко не стане. Тогды ўжэ етэ малако' з кано'пленага се'мя разводзяцъ водой, яшчэ й пудсолодзяцъ ды ў кашу [Грабаў Петрык.]. МА'СЛЕНА НЕДЗЕ'ЛЯ гл. МА'СЛЕНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ. МА'СЛЕНАЯ НЕДЗЕ'ЛЯ, МА'СЛЕНА НЕДЗЕ'ЛЯ, МА'СЛЯНА НЕДЗЕ'ЛЯ. Маслены тыдзень
Дадатковыя словы
зеле, канопленага, канопленаго, макавея, макарэй, макарэя, макаўка, макаўку, маковей, малая, маслена, масленая, масляна, медоваго, медовы, мядовы, недзеля, перш, першы, прачыста, прачыстая
0 👁