Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся (2007). Л. І. Лапіцкая

 ◀  / 67  ▶ 
П РА ДМ О ВА "Слоўнік каляндарна-абрадавай лексікі Усходняга Палесся" напісаны на лексічным матэрыяле, сабраным у 10 раёнах Усходняга Палесся: Брагінскім, Ельскім, Жыткавіцкім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Хойніцкім. У слоўніку змешчаны дыялектныя назвы народных свят i прысвяткаў i агульная лексіка, якія адлюстроўваюць асаблівасці лексікі, фанетыкі, марфалогіі, граматыкі даследаванага рэгіёна. Шырока падаюцца варыянтныя i сінанімічныя назвы, якія бытуюць у гаворках усходніх раёнаў Палесся. Мэта слоўніка - тлумачэнне назваў народных свят i прысвяткаў, слоў агульнай лексікі, звязаных з каляндарна-абрадавымі святамі i прысвяткамі, што складаюць значны пласт лексікі мясцовых гаворак. У склад слоўніка ўвайшлі словы, якія адлюстроўваюць рэгіянальныя асаблівасці гаворак i адрозніваюцца ад літаратурных адпаведнікаў: 1) каранёвай марфемай: абы'дзеннік - рушнік\ 2) фанемным складам: валачо'нікі - валачобнікі; 3) марфалагічнай структурай: Зімо'вы Ю'рэй - Зімні Юрый; 4) граматычным значэннем роду: Пакро'ва - Пакроў. У рэестры пададзены дыялектныя словы ў транскрыпцыі, якая адлюстроўвае іх гучанне ў межах магчымасцей беларускай графікі: а) ДЗЕЎЯ'ТШК, м. Чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня. На дзеўя'тнік возьму дзеўяць чарніц у лесе [Вялікія Сялюцічы, Петрыкаўскі]; б) фанетычныя варыянты змешчаны ў адным слоўнікавым артикуле: ГАЛАВАСЕ'К, ГОЛОВОСЕ'К, м. Традыцыйнае свята, якое адзначаецца 11 верасня (29 верасня ст. ст.). Звязанае з усталяваннем за ім бытавых прыкмет i павер'яў. У гэты дзень забаранялася рэзаць, сячы i есці круглае. У Галавасе'к не можно есці капусту ŭ бульбу [Слабада, Мазырскі]; Ек Головосе'к - скоромного не едзім [Баравое, Лельчыцкі]; в) ілюстрацыйны матэрыял запісаны спрошчанай транскрыпцыяй, што дазволіла адлюстраваць фанетычныя асаблівасці гаворак: оканне (Богослоў, Купало, Міхайло); лабіялізацыю гука сы' (вугоняць короўкі, вуноскаў спалучэнне "губны + л" у 3-й асобе множнага ліку дзеясловаў 2-га спражэння з асновай на губны (не робляць, стаўляць) i інш.; г) зорачкай (*) пазначаны састаўныя назвы народных свят i прысвяткаў. Слоўнік уяўляе даведнік па дыялектнай каляндарна-абрадавай лексіцы ўсходнепалескіх гаворак i прызначаецца для даследчыкаўлінгвістаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, выхавальнікаў, супрацоўнікаў краязнаўчых музеяў, студэнтаў i ўсіх тых, хто цікавіцца асаблівасцямі мовы i народнай культуры Усходняга Палесся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абыдзеннік, валачонікі, галавасек, головосек, дзеўятнік, дзеўятшк, зімовы, паверяў, пакрова, юрэй
5 👁
 ◀  / 67  ▶