ІЛЛЯ' м. На Іллю' пойдзе дождж [Букча Лельч.]. На Іллю' напекла хрушчыкаў поўна рэшата [Хвойнае Хойн.]. Поба, ужэ дождж збіраецца на Іллю [Ляскавічы Петрык.]. У етум годзі на Іллю' не було дажджу [Замошша Лельч.]. Да Іллі' зрабі ўсё даладу, тады ідзі гуляць [Юркавічы Браг.]. Така погода стоіць на Іллю', i старые, i малые повуходзілі [Верасніца Жытк.]. Пойдзем заўтра на Іллю' [Карма Ельск.]. Ілля' лето кончав [Слабада Маз.]. На Іллю' суседка частавала [Крушнікі Маз.]. Мой сусед помёр на Іллю' [Ляскавічы Петрык.]. На Іллю' адзеўся Іван, сарочку патперазаў, maŭ пашоў na вуліцы [Карчовае Хойн.]. Хай дачка ідзе замуж на Іллю', кеб толькі добра було ўсё [Каманоў Браг.]. ІЛЬЯ' м. Да Ільі' трэбо сено звозіць [Дуброўнае Браг.]. На Ілью' прыходзіла вятроўка [Смятанічы Петрык.]. Вецер зломаў дзве яблуні на Ілью' [Зімовая Буда Маз.]. Іўчора ходзілі да суседа на Ілью', i сегонні зноў пойдзем [Казловічы Калінк.]. Колісь до нас прыходзілі ŭ хлопцы на Ілью' гуляць [Курыцічы Петрык.]. ЛЬЯ. На Лью дзень убаўляецца [Хвойнае Хойн.]. Лья бувае ек жыто ўжо жнуць [Вубалаць Калінк.]. ЛЛЯ. На Ллю мекіны нагрэбу [Кротаў Калінк.]. ІЛЬЯ' гл. ІЛЛЯ'. ІСПА'С гл. СПАС. ІСПА'САЎКА гл. СПА САЎКА. К КАЗА', КОЗА'. 1. Хлопец, які выконвае ролю казы", што сімвалізуе ўрадлівасць, дастатак, багацце. Хлопца перэдзевалі ў казу': надзевалі вувернутьі кажух, прыв'язвалі бораду, рогі, хвост з саломы. Ema каза' ужэ i падскоквала, тупала, біласа рожкамі, просіла есці, тоды давалі ўсім коляднікам коўбасы, сало, канфеты, грошы [Махнавічы Маз.]. 2. Маска з выявай казы. У нас козу9 робяць з дошчэчок, накідаюць на іх кожух выворочаны, прыкручваюць рогі з лозін - i коза на кіі [Чырвонабярэжжа Лельч.]. КАЗА'НСКА гл. КАЗА'НСКАЯ. КАЗА'НСКА БОГОРО'ДЗІЦА гл. КАЗА' НСКАЯ. КАЗА'НСКА БО'ЖОЙ МА'ТЭРЫ гл. КАЗА'НСКАЯ. КАЗА'НСКАЯ БОГОРО'ДЗІЦА гл. КАЗА'НСКАЯ. КАЗА'НСКАЯ, КАЗА'НСКА; КАЗА'НСКА БОГОРО'ДЗЩА, КАЗА'НСКА БО'ЖОЙ МА'ТЭРЫ, КАЗА'НСКАЯ БОГОРО'ДЗЩА. Прысвятак народнага календара, які адзначаецца 4 лістапада (22 кастрычніка ст. ст.) i адметны шлюбнай варажбой, вяселлямі, метэаралагічнымі назіраннямі
Дадатковыя словы
богородзща, богородзіца, божой, казанска, казанская, матэры, прывязвалі, іспас, іспасаўка
3 👁