ЗА'ПУСКІ ПЕТРО'ЎСКІЕ мн. Пярэдадзень Пятроўскага посту. Роблім запускі перэд Петром, дак зоўём йіх за'пускі Петро'ўскіе, a тады ўжэ пуоснэ йедзім [Маркоўскае Лельч.]. ЗА'ПУСКІ ПІЛГПОЎЧАНЫ мн. Пярэдадзень Піліпаўскага посту. За'пускі буваюць Пілі'поўчаны [Чырвонабярэжжа Лельч.]. ЗА'ПУСКІ ПОСТОВЬІ'Е гл. ЗАТАВІНЫ ПОСТАВУ'Е. ЗА'ПУСКІ СПА'СОЎСКІЕ мн. Пярэдадзень Спасаўскага посту. Перэд Спасом усегда робім за'пускі Cna'соўскіе [Грабаў Петрык.]. ЗАСЕ'ЎКІ мн. 1. Пачатак сяўбы. У нас засе'ўкі рабілі ў аўторак, калі бувае поўны месяц [Загорыны Маз.]. Начынаюць засе'ўкі пад поўнае [Вялікія Сялюцічы Петрык.]. 2. Святкаванне пачатку сяўбы. Ек почынаем правіць засеўкі, дак yce чысто сходзяцца [Маркоўскае Лельч.]. 3. Абрад хаджэння па хатах 14 студзеня i абсыпання хаты i гаспадароў зернем з пажаданнем дабрабыту. На засе'ўкі калядоўшчыкі ходзяць у хаты, апсыпаюцъ зернем са словамі: "Сею, сею, засяваю, з Новым годам паздраўляю i здароўя жалаю! " [Осаў Хойн.]. ЗАСТРЫКА'ЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Затыкаць. На Трощу за вобразы застрыка'лі голінкі клёну i ліпу [Чырвонабярэжжа Лельч.]. ЗАХО'ДЗЩЬ, -у, -ini, -іць; незак. Надыходзіць, пачынацца (пра свята, дзень). У нас говорылі, што кожнэ свято захо'дзіць звечэра [Маркоўскае Лельч.]. Ек Казанска захо'дзіць, не можно робіці [Камаровічы Петрык.]. Калі захо'дзіць су бота, му ўжэ не робім [Мялешкавічы Маз.]. ЗБО'РОВА СУБО'ТА ж. Субота на першым тыдні Вялікага поста. Раней у Збо'рову субо'ту не ўчынялі хлеба [Махнавічы Маз.]. ЗВЕЗДА', ЗВЯЗДА'. Атрыбут каляднай абраднасці ў выглядзе асветленай знутры зоркі, прымацаванай на высокім кіі. ЗВЕЗДА' ж. У нас шчодроўнікі ходзяць со звездо'ю i козою [Буйнавічы Лельч.]. ЗВЯЗДА' ж. На Шчадруху бралі сайкі, піражкі i ca звяздо'ю хадзілі па хатах, песні пелі [Слабаджанка Хойн.]. ЗВЕЗДА'Р, ЗВЯЗДА'Р. Той, хто носіць звязду ў час Каляд. ЗВЕЗДА'Р м. I і}япер ходзяць, калядуюць, звезду робяцъ. Надзяецца мушчына за козу, звезду носіць звезда'р [Навасёлкі Петрык.]. ЗВЯЗДА'Р м. На Шчадруху са звяздою ў клуб ходзіць звязда'р [Слабаджанка Хойн.]. ЗВЕСТАВА'ННЕ гл. БЛАГАВЕ'ШЧАННЕ. ЗВІ'ЖЭННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. ЗВЯЗДА'гл. ЗВЕЗДА'. ЗВЯЗДА'Р гл. ЗВЕЗДА'Р. ЗДВІ'ЖАННЯ гл. УЗВІ'ЖАННЕ. ЗДВГЖЭННЕ гл. УЗВІ'ЖАННЕ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cnaсоўскіе, благавешчанне, застрыкалі, застрыкаць, заходзщь, заходзіць, зборова, зборову, звездар, звездою, звеставанне, звяздагл, звяздар, звіжэнне, здвіжання, петроўскіе, поставуе, постовьіе, піліпоўчаны, спасоўскіе, суботу, узвіжанне
23 👁