Прадмова У прапанаваным слоўніку спарадкаваны дыялектныя словы, прыказкі, прымаўкі з гаворак Палесся (Акцябрскі, Брагінскі, Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі раёны). Значная частка змешчанай ў слоўніку лексікі паступова выходзіць з актыўнага ўжывання i з'яўляецца ў асноўным тыповай для старэйшага пакалення людзей. Матэрыяламі гэтага слоўніка сталі запісы мясцовых гаворак Гомельскага Палесся, якія зрабілі студэнты, выкладчыкі філалагічнага факультэта, a таксама аўтары данай працы ў час летніх дыялектычных экспедыцый. У падборцы лексем слоўніка пераважаюць словы, якія адлюстроўваюць традыцыйныя заняткі жыхароў Гомельскага Палесся. Гэта найчасцей словы сельскагаспадарчай, жывёлагадоўчай, ткацкай, пчалярскай, рыбалоўнай, земляробчай лексікі, назвы самаробных бытавых i гаспадарчых прадметаў, а таксама назвы адзення, упрыгожанняў i г.д. Усе словы падаюцца ў алфавітным парадку. Пасля загалоўнага слова даюцца граматычныя i стылістычныя паметы, a затым ідзе тлумачэнне. Як правіла, да дыялектнага слова падабраны яго адпаведнік. Да некаторых дыялектызмаў даюцца разгорнутыя апісальныя тлумачэнні. У канцы працы ў алфавітным парадку змешчаны прыказкі, прымаўкі з гаворак Гомелыпчыны, якія выразна перадаюць фанетычныя, лексічныя i марфалагічныя асаблівасці мовы жыхароў Гомельскага Палесся. Матэрыялы слоўніка можна выкарыстоўваць на занятках па беларускай дыялекталогіі i сучаснай беларускай мовы, а таксама на занятках беларускай мовы сярэдняй школы. Гэтыя матэрыялы будуць патрэбнымі пры падрыхтоўцы студэнтамі курсавых i дыпломных прац
Дадатковыя словы
зяўляецца
6 👁