Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён (2000). І. М. Кучук, А. К. Малюк

 ◀  / 157  ▶ 
Данілевічы. ОПОРЫШЧЭ н. Апора, дапамога бацькам. Усего опорышча, шчо вона памогае мне картоплю вукапаць- Сярэднія Печы. ОПСЗСЛЕ прысл. Пасля. Нас обкладалі цвёрдым заданьем ужэ опосле. Чэмернае. Пуд трэпашку лён ідзе' опосле церніцы. Маркоўскае. ОПбУЗНЖ м. Апоўзіны. На опоўзнік рубаюць берэзы да клодуць его на стог, шчоб сено злеглоса да вода сцекала. Опоўзнік кладом, шчоб ведер не ўзрываў сено. Тонеж. ОПРИШ прысл. Асобна. Чого ето ты опрыш eci? Падварак. ОПУГАЦЦА зак.ўэкспр. Сутуліцца. Вася опугаласа, як свінья ў дождзь. Тонеж. ОПУКОЮ прысл. Хутка, імгненна. Ніна кінуласа опекою до мене. Падварак. 3 печы стары зваліуса опукою. Астражанка. ОПУХ м. Пухліна. Поговорыць - i опух пожане. Чэмернае. ОРАТАЙ м. Араты. От ужэ оратай: хорошо орэ. Данілевічы. ОРОБІЙА ж. Рабіна. Зара оробіну ў Гомлі сажшоць, а ў нас ее' колькі хоч. Маркоўскае. ОРОБІЙНА НОЧ ж. Рабінавая ноч. У нас така оробінна ноч була, шчо пузалівапа курэне, дажэ пуд бок пудойшла вода. Тонеж. ОРОБКА ж. Рабчык. Само цэнно м'ясо ў оробкі.Данілевічы. ОРОБ'ўЧЫ прым. ВерабТны. Сегоні ороб'ячэ кубёльцэ трапіла ў лёсі. Тонеж. ОРЭХОУКА ж. Железная набіўка ў калёснай утулцы каля спіц. Орэхоўкі ўзбіваюць, шчоб колодка не расколвалас. По боках утулкі набіваецца каптурэ, а далей к спіцам - орэхоўкі.Маркоўскае. ОСАўДЖВАЦЦА незак. Апускацца, карабацідца. Пудклейку пудшываюдь, коб холява не осаджваласа. Ліпляны. ОСАДКА ж. Рамка для карцін, фотоздымкаў. Вішала цвета да осадзіла ў осадку. Ліпляны. Пупраў осадку, бо косо вісіць. Астражанка. ОСЕЛЕНЕЦ м. Селядзец. Такі'наглы оселенец купіў, на ўсіх хопіць як хоч. Жонкі' оселёнцы прыв'ёзлі ў лаўку. Тонеж. ОСЕЛЕ/ТКА ж. Селядзец. Пупадае оселёдка некотора хорошая. Тонеж. Марынуюць оселёіок з коляндрою. Ліпляны. ОСЕШЦА ж. Сядзіба. У её добра осёліца. Буда-Лельчыцкая. Огородзіў собё оселіцу. Тонеж. ОСЁЛОК м. Летняя апенька. My сушымо осёлкі. Падварак. OCEM лічэбн. Восем. За осем мінут важко оскубсці осем кур, а я ёто зробіііа. Тонеж. Ото шырына: будзе осем пасам. Там жа. ОСЁСЦІ зак. 1. Апусціцца ўніз пасля частковага згарання ( пра дровы). Як трошачку дрова осёлі, стаўляць сковороду з картопляй i вускаркамі. Тонеж. 2. Надціхнупь, супакоіцпа (пра дождж). Дождзь трохі осёў. Mo погода будзе? Тонеж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзе, зак.^экспр, клодўць, мясо, некотбра, опбўзнж, опрйш, опўгаласа, опўгацца, орббкі.данілевічы, ороб'^чы, оробячэ, оробўчы, оса^джвацца, оселеітка, поговбрыць, прывёзлі, сегбні, такінаглы, трбшачку
3 👁
 ◀  / 157  ▶