Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён (2000). І. М. Кучук, А. К. Малюк

 ◀  / 157  ▶ 
ўжэ зоедлівы чэловек: робіць домка дзень i ноч. Данілевічы. Некі вон куценькі, а до роботы зоедлівы. Тонеж. ЗОЛІЦЬ незак. Выбельваць бялізну ў растворы з попелу. Плацья пепёрэка ў нас не золяць. Тонеж. Кблісь сиплем попел ў воду да шмацье золім. Мілашавічы. ЗОЛОТНІК /1/ м. Жаночая хвароба, выпадзенне мапсі. Золотнік з пудорвы тожэ робіцца, але ето не грыжа. Ліпляны. Золотніка нарвала, бёгуючы. Тонеж. ЗОЛОТНІК /2/ м. Адзінка вымярэння вагі. Маркоўскае. ЗОЛОТОЎКА ж. Старая назва манеты (15 кап.). Бувала, назбірае хто етых золотовок i ходзіць ужэ, як богатыр які' Тонеж. ЗОЛЯ ж. Золь, непагадзь. Зара сама золя: мліць дождзь кажны дзень. Тонеж. ЗОПЛАТА ж. (у песнях). Адплата. Тобе ж, Моруся, Двойная зоплата: Чэтырэ дошкі - Тобе вечна хата. 3 нар. песні. Тонеж. ЗОРКО прысл. Зорна. Утром було мёсячно, зорко. Тонеж. ЗОСТОЙ м. Востры выступ на кручку для лоўлі рыбы. Коб рьіба не зорваласа, на кручку робліцца зостой. Ліхшяны. ЗРОСТАНЫ дзеепрым. Зросшы. Да ў мене е двоенятко ў городзі - два гурочкі зрубстаные. Ліпляны. ЗРЭЗАЦЬ зак, экспр. З'есці. Зрэзалі місу завівДнцоў, то не голодные. Мілашавічы. ЗУБЕЛЬ м. Прылада для падкурвання пчол. Зубель трэбо, шчоб мед зобраць у пчол, як ciлa веліа. Маркоўскае. Зробіць другі чэловек такі зубель: палку рошчэпіць, лучынку ў ее ўстрыкне, запаліць i пудкурвае пчолок. Тонеж. ЗУБЛЁНКА i ЗУБЁНКА ж. Цыгарка. Крэша дзед цюцюн да зубленкі круціць цэлы дзень. Мілашавічы. Закурыў я зубёнку, аж бачу - бегуць дзве козы. Маркоўскае. ЗЯЎЗЮЛЬНІК м. Травяністая расліна, зязюлькіны слёзы. Коровам параць зяўзюльнік. Зяўзюльніком гладышкі вупарваюць. Тонеж. ЗЯЎЗЮЛЯ і ЗОЎЗЮЛЯ ж. Зязюля. Зяўзюля раба, сівенька. Тонеж. Зяўзюля рано вельмо куё. Ліпляны. Зоўзюля яйцэ на земле несё. Данілевічы. І ІВОЛ м. i ІВОЛА ж. Івалга. У дупашкох івола жыве. Канапелька. Івол крычыць i крычыць. Данілевічы. ІГРЫШЧЭ н. 1. Вечарынка, танцы. Mo, дзеўкіў ігрышчэ сегоні будзе? Ліпляны. 2. перан. Неўрадлівае поле. Ето ж не поле, a однэ ігрышчэ, на ём нічого не росцё. Ліпляны. ІЗТУЛЕКА прысл. Адтуль. Одна жонка вілезла, як маці родзіла, ізтулека, з одрыны. Тонеж. ІКАВІЦА ж. Ікаўка. Вупі воды - ікавіца супыніцца. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 157  ▶