Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён (2000). І. М. Кучук, А. К. Малюк

 ◀  / 157  ▶ 
вуросла. Уся наша дзерэўня була згарана, а водна - сад, частакол - нічога не тронута. Тонеж. згошкы мн. Згрэбленая дробная памятая салома пасля малацьбы ўручную Данілевічы. ЗГРЭБАІдЬ незак. Зграбаць. Граблямі'згрэбалі грэчку ў ворохі. Ліпляны. Згробае гробелькамі траву, шчоб скосочэк буў. Тонеж. ЗГУК м. Гук. Боўтала создае згук. Мілашавічы. Да ву ж только мой згук почуеце. Тонеж. ЗДОБНО прысл. Спраўна. А Людка здобно по ходзяйству робіць. Падварак. t ЗДОЛЕЦЬ зак. Справіцца з чым-небудзь, магчы. А пока здолела, хорошо булб й дзіцятко й поросятко. Лельчыпы. Не хочэ вон гледзець пчолкі, а я здолела б. Сярэдшя Печы. У колхозі здолеў шчэ товар пасцщь. Мілашавічы. ЗДОЛЯШЧЫ прым. Здаровы, здольны справіцца з гаспадарчай працай. Як здолЖнчы, усе' добрэ, а як слабы ўсяка ббуў потруіць. Ліпляны. ЗДОРОЎШЫ прым., вышэйш. ступ. параўн. ад «здоровы». Здаравейшы. Петро здорбушы за Адама. Ліпляны. Здорбушые колісь булі'людзі. Лельчыцы. ЗДОХЛЯЧЫ прымуэкспр. Здохлы. Комар ты здохлячы! Тонеж. ЗДРАЧ м. Сухі воск. Ёты здрач перэтапліваюць, учбуваюць ero i получайецца воск. Чэмернае. ЗДРОК /1/ м. Травяністая расліна. Товару даюць здрок, як заболёе. Тонеж. ЗДРОК /2/ м. 1. Куслівае насякомае, слепень. Вечэром комарэ рэжуць товар, a ў жару оводэ й здрокі. Тонеж. Худоба пузадзірае хвосты да бежыць, як нападуць здрокі. Падварак. 2. Зык. Напаў здрок на короў - бегуць край свету. Тонеж. ЗДРОЧЫЦЦА незак. Зыкацъ. Сёні я так утоміласа: товар цэлы дзень здрочыўса. Падварак. ЗДУМАЦЬ зак. Успомніць. Му не здумаем усе зелья. Ліпляны. Здумаў, як звёцца чорны бусько. Мілашавічы. ЗДИБАЦЦА зак.5 экспр. Сыйсціся, сустрэцца, Добрэ, што здьібаліса ~ давай вуп'ем, Лтпляны. ЗЁВА ж. Прамежак у кроснах паміж верхнімі i ніжнімі ніткамі асновы. У зе'ва чоунік пудаем, як тком полотно. Тонеж. ЗЕЛЕЗНЯК м. Рыддёўка. Дай мне зелезняка. - Зелезняк у городзі стоіць. Астражанка. ЗЕЛЁкАЯ РУТА ж. Травяністая расліна. Зелёная рута росце по садох. У ей скупаюць дзещ ~ i попраўляюцца. Ліпляны. ЗЕЛЕНІІДА ж. Грыб, зялёнка. Зеленіцы прамо ў песку ростуць. Тонеж. У боршч добрэ зеленШы кідаць. Замошша. То я только й беру соўяка й грыба, а восенью - зеленіцы. Ліпляны. ЗЕЛЛЕЙКО н. Памянш. да «зелье». На парыніне роспе косперэўка i разное зёллейко: свіроіпа, мокрэц, горчак, дросён, лебеда, ляскалька. Тонеж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

берў, булілюдзі, вбсенью, вупем, горбдзі, граблямізгрэбалі, грббелькамі, згрббае, здйбацца, здорбўшы, здорбўшые, здрбкі, здрбчыўса, зева, кблісь, колхбзі, нічбга, почўеце, прым^экспр, пчблкі, рббіць, рўта, садбх, скосбчэк, травў, трбнута, учбўваюць, хбчэ, худбба
5 👁
 ◀  / 157  ▶