Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён (2000). І. М. Кучук, А. К. Малюк

 ◀  / 157  ▶ 
БОГОН м. Травяністая расліна, багун. У дзікіх богонах e кёкі глухі i просты богон. Колісь дзеўка шукае еты глухі богон. Тонеж. Цвіце богон - лес белее. Ліпляны. БОДНЯ i БОННЯ ж. Кубел для адзення (раней), сала, гародніны. Во така вусока була бодня. Накладзё друга дзеўка ў бодню дзеругі з вала, з прадзьва - i хвалщца. Тонеж. Колісь у бонню клалі шмацье, а цепе'рэка - у скрыню. Мілашавічы. Етым летам засолиіі бодню гуркоў. Астражанка. БОЗ м. Бузіна. На дзерэвібі боз росце. Ліпляны. БОЗОК м. Памянш. да «боз». Пудкідаем бозка ў еты цыбульнічэк, коб яічко добрэ красілоса. Ліпляны. f БОИНЯ ж. Бойка. Як хто на пробку наступіў, скуль тая й бойня озьмецца. Падварак. , БОЙСТРУК м.ў экспр. 1. Дзіця незамужняй мащ. Падварак. 2. Куранятко, выведзенае курыдай таемна.Сколовалас кура i вувела бойструкоў.Лельчыцы. БОКОВуХА i БОКОВИЗА ж. Бакавое сала ў свіной туіпы. Боковуха тбуста не бувае.Данілевічы. Одзыч ей его сало,так вона цебе боковіны прынесе. Тонеж. / „ / БОКОУНЯ ж. Вяроўка, якой увязваецца воз з бакоў. Ты ж шчэ не отвёў бокоўні. Тонеж. БОЛМОЦЬКА м._, экспр. Балбатун. Болмоцька ліпше болмоча, да шчэ й без толку. Трнеж. БОЛОНЬЕ н. Ўзвышанае месца сярод балота. На болоньі трова росце". Тонеж. Корову пасціла на болоньі. Астражанка. БОЛОСуРЫЦЬ незак. Гаварыць доўга пра нешта неістотнае, балакаць. Зімнімі днямі напарвалі печ добрэ да й болосурылі цэлу ноч. Ліпляны. Тутака седжу, болосуру, а коровы шкоды наробіііі. Маркоўскае. БОЛОТО н. 1. Балота. Ето ж болото з подушкою - не можно вулезці з его. Прыйдзе Петроўка - посушынь рэкі, а Спасоўка й болота. Тонеж. 2. Неядомае сена. Моя корова болото не есь - на пудсцёл покінуў. Тонеж. БОЛОЦВША ж. Забалочаная мясціна, невялікае балота. Дзе болоцвіны якіе, там буяхі'ростуць. Данілевічы БОЛЫПУХА ж., экспр. Дзяўчына - падлетак. Чого ты плачэш, большуха? Мало шчэ ў цебе плаццёў. От маці шчэ трохі отробіцца да й пошые. Астражанка. БОН Mvnecacrui. Збудаванне для затрымання ў рэчцы сплаўнога лесу. Колі7 гоняюць лес мулём, дубовік пуказвае, дзе трэбо пуставіць бон. Плавакі/ пустаўляць бон - i лес забонуецца. Лельчыцы. БОНДОРОВАЦЬ незак. Займацца вырабам бочак. Сват мой навек бондороваў. Тонеж. БОРВШОК м. Травяністая расліна, барвенак. На свечкі борвінка рвуць, як ідзе дзёўка замуж. Ліпляны. Несе Галя воду, коромысел гнецца, а за ею Ваня, як борвінок в'ецца. 3 нар. песні. Тонеж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

богбн, богбнах, боков^ха, боковйза, болбньі, болбцвіны, болмбцька, болос^рыць, буяхіростуць, вецца, вусбка, дуббвік, засолйіі, корбва, отрббіцца, плавакіі, посўшынь, тбўста, цеперэка
7 👁
 ◀  / 157  ▶