ПРАДМОВА Крылатыя словы — гэта распаўсюджаныя ў маўленні разнастайныя паводле зместу і граматычнай структуры ўстойлівыя выразы, якія характарызуюнца наяўнасцю аўтара ці пэўнай крыніцы паходжання (фальклорнай, літаратурна-мастацкай, публіцыстычнай, навуковай ці інш.). Асацыяцыя з індывідуальна-аўтарскім паходжаннем ці тэкставай крыніцай з цягам часу можа губляцца, і тады крылатыя словы пачынаюць ужывацца як фраэеалагізмы ці прыказкі. Крылатыя словы ў беларускай літаратурнай мове складаюць вялікі пласт адзінак як уласна беларускага паходжання, так і запазычаных з іншых моў. 3 вялікай колькасці іншамоўных крыніц (мастацкіх твораў, публіцыстыкі, філасофскіх і навуковых тэкстаў, выказванняў вядомых асоб, фальклорных тэкстаў і інш.) у беларускую мову ўвайшлі тыя адзінкі, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць светапогляду, этычным і эстэтычным уяўленням беларусаў. Афарызмы (граматычна і сэнсава закончаныя выказванні абагульненага зместу) складаюць значную частку крылатых слоў, што ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, адрозніваюцца спецыфічнымі моўнымі ўласцівасцямі і патрабуюць асобнага вывучэння і лексікаграфічнага апісання. Крылатыя афарызмы ў беларускай мове на сённяшні дзень зусім не даследаваныя. Афарызмы з уласна беларускіх літаратурных крыніц часткова адлюстраваны ў вядомым зборніку Ф.М. Янкоўскага "Крылатыя словы і афарызмы" (1960), а таксама ў лінгвакраіназнаўчым "Слоўніку беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў" (1997) С.Ф. і Я.Я. Івановых. Крылатыя афарызмы з іншамоўных (амерыканскіх, еўрапейскіх і рускамоўных) фальююрных і літаратурных крыніц ХІІ-ХХ стст. часгкова прадстаўлены ў тлумачальным слоўніку "Крылатыя выразы ў беларускай мове" (ч. I, 2004; ч. 2, 2006). У дадзеным слоўніку апісваецца каля 160 крылатых афарызмаў з антычных (грэчаскіх і рымскіх), заходнееўрапейскіх (англійскіх, іспанскіх, італьянскіх, нямецкіх, французскіх), амерыканскіх (лаціна- і паўночнаамерыканскіх) і ўсходнеславянскіх (рускіх) літаратурных і фальклорных крыніц VIII ст. да н. э. - XX ст. н. э. Да кожнай адзінкі даецца этымалагічная і гістарычная даведкі, тлумачэнне значэння, ілюстрацыі ўжывання ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Паказана, у якіх лексікаграфічных працах прыводзіцца той ці іншы крылаты афарызм (каля 90 адзінак уводзіцца ў навуковы ўжытак упершыню). Усе крылатыя афарызмы параўноўваюцца з эквівалентнымі адзінкамі з рускай мовы, што аблегчыць карыстанне слоўнікам тым, хто ведае рускую мову ці вывучае беларускую мову як другую ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя. Слоўнік прызначаны ў першую чаргу студэнтам і выкладчыкам ВНУ, таму можа выкарыстоўвацца ў якасці дапаможніка пры вывучэнні фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Даведнік будзе карысньім для
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁