БУБЫ, -аў, мн. л. Бубны, масць карт. Сяньні будуць бубы козырім. Нечым хадзіць — давай з бубыў. Клясін Краснап.
БУВАЦЬ, дзеясл. Бываць, быць. Вясна, дзе бувала? || У лесі зімувала. З нар. песні. Мсціслаў.
БУГАЙ, -я, м. Бугай, бык. У стадзе кароў ходзіць адзін бугай. Юр'евічы Клім.
БУГОНЬ, -і, ж. Загон, вузкая палоска заворанай зямлі. Я да абеда трі бугоні ўспыхаў і чацвертую пычаў, ды разы два праехуў. Арцёмаўка Міласл.
БУГУМІЛА, -ы, м. Здаровы, сімпатычны чалавек. Бугуміла ты! Усіх дзевак зводзіш сваім хыраством. Хвёдараўка Краснап.
БУГУН, -а і -у, м. бат. Багун, багульнік балотны. Бугун бяруць ат клапоў. Хвёдараўка Краснап. Мы хадзілі ў мох пы ягыды, пы дурніцы, дык нам ат бугуну гылыва зыбалела, аж рваць нас пычало. Арцёмаўка Міласл.
БУДА, -ы, ж. Буда, пакрыцце ад дажджу над возам. Бацька зрабіў буду ныд калёсымі і паехыў у Мугулёў. Маластоўка Краснап.
БУДАЎНІЦТВА, -а, н. Будаўніцтва. Рыспычаў ты будаўніцтва на цэлае лета. Касцюковічы.
БУДЗЁНІК, -а, м. Будзільнік, той, хто будзіць. Дзіцёнык — мой будзёнік, ні разу ні засплюся. Тур'я Краснап.
БУДЗЁННЫЙ, прым. Будзённы, не святочны. Я ў грібы редка хаджу: у будзённый дзень некылі, а ў сьвятый дзень треба аддыхнуць. Гібалы Касцюк.
БУДЗЕНЬ, прым. Будзённы дзень. Сёньня будзень дзень, а заўтры празьнік. Касцюковічы.
БУДЗІЦЬ, прысл. Досыць, даволі. Будзіць зь цябе і етыга. Кокатава Мсцісл.
БУДЗІЦЬ, дзеясл. Будзіць. А раней таго кывалеўна ўстала, || Кывалёў будзіла. || Устаньце, кывалі, куйця тыпары. З нар. песні, М. Г. 53. Ні нада яго будзіць, ніхай сьпіць. Цёмны Лес Раснян.
БУДКА, -і, ж. Будка, маленькая хатка, робіцца ў садзе летам. Я спаў у садзе ў будцы. Касцюковічы.
БУДОЎЛЯ, -і, ж. Будоўля, усе гаспадарчыя будынкі. У цябе харошыя будоўля. Дубеец Касцюк.
БУДЫВАЦЬ, дзеясл. Будаваць. Трэба вам ужо новую хату будываць. Касцюковічы. Ды два брахнінькі гулялі, || Яны брусьсійкі цісалі, || Сьвятлічыньку будывалі. З нар. песні, М. Г. 134.
БУДЫНАК, -нка, м. Будынак. У нашай вёсцы етый ноччу пажар быў: адзін будынык згарэў. Шумячы. Гэта твой новый будынык? Добрыя хата! Пушкова Касцюк.
БУЗА, -ы, ж. 1. Падонкі, мут, асадак на дне. Якей ета алей, адна буза зыстылася. Хвёдараўка Краснап. 2. Азаддзе [пазаддзе]. З таку ўсё ўбралі, зыстылась толькі буза розныя з-пад веілкі. Арцёмаўка Міласл. Сыбраў усю бузу і прівёз за харошыя зярно. Цёмны Лес Раснян.
БУЗГАРОК, -рка, м. Узгорак. Сходзім на етый бузгарок. Палуж Краснап.
БУЗГОРАК, -а, м. Узгорак. На бузгоріку нічога ні расьцець. Маластоўка Краснап.
БУЗУВАЦЬ, дзеясл. 1. Тускліць, цьмяніць. Нідыжданьня, бел-малойчык, нідадыхыньня, || Каб я свае белы ручынькі мыраць стала, || Каб я свае златы персьні бузуваць стала. З нар. песні, М. Г. 84. 2. Бузаваць, біць, лупцаваць. Ён яго ік пычаў бузываць вяроўкыю, дык аж страшна. Брылёўка Краснап.
БУЗЯНЫ, прым. Засмечаны ўсякім азаддзем. Ікая бузяныя грачыха, нада падсіваць. Сутокі Мсцісл.
БУЙ, буя, м. Месца, адкрытае для ветру. Школа стаіць на самым бую, таго й халодна. Палуж Краснап.
БУЙВЫЛ, -а, м. Буйвал. Буйвыл дужа любіць у вадзе ліжаць. Палуж Краснап.
БУЙНА, прысл. Буйна. У гэтым годзе грэчка буйна ўрадзіла. Касцюковічы. Ну й буйна ж ты ныкрышыла бульбу — варыцца доўга будзіць. Ушакі Чэрык.
БУЙНЕЦЬ, дзеясл. Буйнець, расці, павялічвацца. Мыя ныга стала буйнець, што бацінык ня лезіць. Слаўнае Мсцісл. У нашай вёсцы скот пачынае буйнець. Касцюковічы.
БУЙНЫ, прым. 1. Буйны, вялікі. Буйныя жыта — адзін адбрызык. Хвёдараўка Краснап. 2. Непакорны, неўгамонны. А ў чацьвер я с пахмельлійка ліжала, || А ў пяцінку буйна голыва балела. З нар. песні, М. Г. 45.
БУЙНЫСЬЦЬ, -і, ж, Буянства. Ні давядзі бог такую буйнысьць — нікому ні ўступіць, зарыз у морду. Добрае Мсцісл.
БУК, -у, м. Бочка, у якой заліваюць лугам (шчолакам з попелу) брудную бялізну. Кладзі бяльлё ў бук. Маластоўка Краснап.
БУКАВІЦА, -ы, ж. Аплявуха. Ен мне добрую паднёс букавіцу, аж у вушшу зазьвінела. Касцюковічы.
БУКВА, -ы, ж. Літара. Атчыркывць нада ўсі тыя словы, якія пычынаюцца з буквы «д». Бяседавічы Хоцім.
БУКВАРЬ, -я, м. Буквар, лемантар. Етый маліц яшчэ першы год у школу ходзіць, яшчэ букварь толькі чытаіць. Арцёмаўка Міласл. Чаму твой букварь так патрёпын? Шарэйкі Касцюк.
БУКОНКА, -і, ж. 1. Аканіца. Зачыні буконку, ато вецір вакно паб'ець. Бяседавічы Хоцім. На ноч трэба зачыніць буконкі. Машавая Бялынкав. 2. Дошка-дзверцы, якою засоўваецца аконная проразь у лазні. Васіль, зьдзелый ты буконку ў лазьню, ато праз акно сыбакі лазяць. Гібалы Касцюк.
БУКОНЬНІЦА, -ы, ж. Аканіца. Вецір атырваў буконьніцу і вакно разьбіў. Брылёўка Краснап.
БУКСА, -ы, ж. 1. Букса, жалезная ўстаўка ў канец калодкі [ступіцы] каляса. Букса ў кылясе зьезьдзілысь, новую нада ўставіць. Цёмны Лес Раснян. 2. Бручка. У нас сёліта зырадзіла букса, дык пы гылаве, і салодка. Бяседавічы Хоцім.
БУЛАНЫЙ, прым. Буланы, шэра-жоўты, палавы. Купіў кыня буланыга. Хвёдараўка Краснап.
БУЛДАВЁШКА, -і, ж. Палка з утаўшчэннем на канцы. Ён мяне надта балюча
84 👁