дык як зыпахніць клыпамі. Слаўнае Мсцісл.
БІВАЛКА, -і ж. Палка, зручная для гульні ў палянку. Во йта добрыя бівалка! Хвёдараўка Краснап.
БІГНЯ, -і, ж. Бягня, бегатня, бег. Ат етыга кыня ні надзейсь на добрыю бягню: хыда добрыя, а бігня—нікуды. Палуж Краснап. Дзеці, кіньце сваю бягню, ато пірішкыджаіця працуваць. Прусіна Касцюк.
БІГУНЕЦ, -нца, м. Бежанец, уцякач. Ат вайны ён тут астаўсь, бігунец з-пад Гродны недзе, ды тут і жывець, жаніўшысь з нашый дзеўкый. Маластоўка Краснап.
БІДА, -ы, ж. Бяда, няшчасце. У мяне біда зы бядою: то конь здох, то карова нагу злымала. Асінкі Клім. А я ў полі жыта жала, || У мяне ў дваре біда стала: || Звалілысь сьвякрова з тыну, || Пылымала ўсю крапіву. З нар. песні, М. Г. 96.
БІДАЧЫЙ, прым. Бядачы. Доля бідачыя, то 'дно, то другоя ні ладна, хуць памрі. Высокі Бор Краснап.
БІДНЯГА, -і, ж. Бядак, бедны, няшчасны чалавек. Бідняга абхарчыўсь зы дарогу і есьці нечыга. Палуж Краснап.
БІДНЯК, -а, м. Бядак. Ларівона жына памёрла; як ён будзіць жыць, бідняк,— троя ж дзяцей малых. Пячары Касцюк.
БІДУВАЦЬ, дзеясл. Бедаваць, гараваць. Кінь ты ўжу бідуваць, ўсёдно ні вернііш: што з возу ўпала, то — прыпала. Машавая Бялынкав.
БІЖЖАЛЫСНА, прысл. Бязлітасна, жорстка. Біжжалысна ты зь ім абыйшоўсь. Высокі Бор Краснап.
БІЗ, прыназ. Без. Ня дзіва, што коні абножылісь — цельный дзень біз аддышкі едзім. Палуж Краснап. Біз бацькі цяжка будзець яму жыць. Рэчыца Чэрык.
БІЗАСНОЎНА, прысл. Безгрунтоўна [без дастатковай асновы]. Бізасноўна ряшылі дзела. Высокі Бор Краснап.
БІЗАЦІЛЬНА, прысл. Абавязкова. Кызала цётка, штоб ты ды яе бізацільна прішла ў нядзелю. Ліпаўка Хоцім.
БІЗАЦЦА, дзеясл. Абавязацца. Ён бізаўсь яе карміць, а січас ні хочыць. Васілёўка Хоцім.
БІЗБАРОННЫЙ, прым. Бездапаможны. Ён жа такій ціхій, бізбаронный, усёдно што дзіцянё малое. Пячары Касцюк.
БІЗГАЛОЎЯ, -я, н. Безгалоўе, бяда, няшчасце. Са мной такоя бізгалоўя случылась — жонка памёрла. Сын з бацькым хочыць дзяліцца, а бацька ня хочыць, дык цяперь у дваре такоя бізгалоўя: вешныя сваркі — ні дывядзі бог. Слаўнае Мсцісл.
БІЗГАНЕБНА, прысл. Безганебна, без дакору, без ганьбы. Ён век пражыў бізганебна: нічога дурнога пры яго ні скажыш. Добрае Мсцісл.
БІЗДАРОЖЖА, -а, н. Бездарожжа, дрэнная, гразкая дарога. Вясною, ужу сьнег таіў, у самыя павыдкі, у самыя біздарожжа мы ехылі на суд. Арцёмаўка Міласл.
БІЗЗВАРОТНА, прысл. Беззваротна. Даў мне Ульлян гароху мерку біззваротна. Высокі Бор Краснап.
БІЗЛАДЗЬДЗЯ, -я, н. Бязладдзе, жыццё без усякага ладу. Нывалілась ны іх нейкыя бізладзьдзя: што ні дзень, то ўсё сварууцца. Добрае Мсцісл. Німа пырядку, адно бізладзьдзя. Высокі Бор Краснап.
БІЗРАБОТКА, -і, ж. Беспрацоўная. Іна бізработка, ні можыць пуступіць ны работу. Высокі Бор Краснап.
БІЗУВАЖНА, прысл. Няўважна. Абышоўсь ты зь ім бізуважна, ні нада так: чылавек абідзіўсь. Палуж Краснап.
БІЗУЛАСЬЦЯ, -я, н. Безуладдзе, адсутнасць улады. Што ета ніхто нічога ні знаіць, бізуласьця ў нас, алі што? Высокі Бор Краснап.
БІЗУМОЎНА, прысл. Безумоўна, бясспрэчна. Бізумоўна, ён — чылавек спрывядлівы. Мсціслаў.
БІЗУН, -а, м. Бізун. Я сплёў сабе бізун у чатырі редзі. Слаўнае Мсцісл. Пыдгані кыня бізуном. Гібалы Касцюк. Атпылысываў я йго бізуном добря, будзіць доўга помніць. Ключ Чэрык.
БІЗУНОК, -нка, м. Бізун. Бізунок мой саўсім ужу сьсёкся, кароткій стаў. Судзілавічы Клім.
БІЗУНЧЫК, -а, м. Памянш. ад бізун. Мой бізунчык хуць тонінькій, але добра данімаіць. Слаўнае Мсцісл.
БІЗУСТАНЬНЯ, прысл. Безупынна, нястомна, без адпачынку. Сёньня прыцуваў целый дзень бізустаньня. Карабанава Касцюк.
БІЗУЦЕШКІ, прысл. Няўцешна. Дзіцёнык бізуцешкі плачыць. Маластоўка Краснап.
БІЗШЧАСНЫЙ, прым. Няшчасны, бяздольны. Бізшчасный ён чылавек: за што ні возьміцца, ні ў чым яму ўдачы німа, такей ужу тылан яго. Арцёмаўка Міласл.
БІЗЫТГАВОРНА, прысл. Безадмоўна, без адгавору. Глядзі, каб ты зьдзелыў ета к заўтріму бізытгаворна! Пірагова Мсцісл.
БІЗЮКІ, -оў, мн. л. Падслепаватыя вочы. Прулупі бізюкі свае, дык убачыш, айдзе пута. Палуж Краснап.
БІКЛАГА, -і, ж. Біклага, дзеравяная пасудзіна з двума днамі, ушыркі большая, чым увышкі. Ныбярі ў біклагу вады ды прівязі нам на сенакос. Бяседавічы Хоцім. Пыд возым стаіць біклага з вадою — ідзі напіся. Гусарка Клім. Заткні біклагу шпунтым, штоб выда ні вылілась. Слаўнае Мсцісл.
БІКЛАЖКА, -і, ж. Біклага, біклажка. Прінясі поўну біклажку вады. Пухнава Раснян. Добрыя вешч — біклажка, во вады ўзяць у дарогу — ні рызаб'ецца. Слаўнае Мсцісл.
БІКУР, -а, м. Бізун. Ня бі кыня бікуром, больна йму. Стары Дзедзін Міласл.
БІЛА, -а, н. Біла, рухомая частка ў мяліцы. Жывей білым цісьні. Хвёдараўка Краснап. Ні рызмахывый так, ато біла зломіш. Бяседавічы Хоцім.
БІЛЬМАКІ, -оў, мн. л. [Бельмакі, бельмы], вочы. Чаго ты так свае більмакі вылупіў, думыіш баюся? Слаўнае Мсцісл.
БІЛЯБЕНІЦЬ, дзеясл. Балабоніць, гаварыць абы-што. Білябеніць языком глупысьці. Хвёдараўка Краснап.
БІЛЯНКА, -і, ж. Белавалосая жанчына. У Ляксандры выласы сьветлыя — ну саўсім білянкый стала. Брылёўка Краснап. Бялянка. Быравік жэніцца, || Сыравежку
83 👁