Старонка 83
◀ / 512 ▶
валысь, нада новую нашыць. Стары Дзедзін Міласл. БАХУРКА, -і, ж. Бахарка, распусніца. Ці ты ж ні ведаіш гетай бахуркі? Іна ж чэпіцца да кожныга мужчыны. Ушакі Чэрык. БАХУ(Ы)РСТВА, -а, н. Бахарства, распуста. Ладныя дзеўка была, ды ў баху(ы)рства пусьцілысь. Іванаўка Хоцім. БАХЫР, -а, м. Бахар, распуснік, любоўнік. Іна апроч мужыка йшчэ бахыра маіць. Слаўнае Мсцісл. БАХАЦЬ, дзеясл. Бухаць, стукаць. Ік пычанець бахаць палкый пы лавых, дык аж у вушшу зьвініць. Машавая Бялынкав. Ну й здорыва бахыіць тваё ружжо. Калодзецкая Касцюк. Спаць. Ідзі, дзетка, бахыць, пыра ўжу. Бахыць хочыць, мыя дзетка. Там жа. БАЦЦА, прысл. Напэўна, відаць што. Бацца ў полі забыла я сваю лыхманіну. Тур'я Чэрык. БАЦЬВІНЬНЯ, -я, н. Бацвінне, бураковае лісце. Налумай-ка бацвіньня, ды кылі й бурачок вырвіцца, дык нічога: нада баршчу зваріць заўтрі. Арцёмаўка Міласл. Нылымай ны грідах бацьвіньня, зварім варіва. Слаўнае Мсцісл. Нарві бацьвіньня сьвіньням. Тур'я Чэрык. БАЦЬКА, -і, м. Бацька, татка. Мой бацька — селянін. Міцькаўшчына Мсцісл. Як абвутрыла, паехаў бацька ў лес. Палуж Краснап. Якей ён сын — бацькі родныга ні пышкыдываў. Парадзіна Мсцісл. БАЦЬКА-МАЦІ. Бацькі. Бацькі-маці ні слухыіш, сваволіш. Калодзецкая Касцюк. А сьпі доўга,|| Расьці скора,|| Бацьку-маці || Ны пацеху. З нар. песні. Багацькаўка Мсцісл. БАЦЬКІ, -оў, мн. л. Бацькі, бацька і маці. Памерлі мае бацькі, і зысталысь я круглай сіратой на сьвеці. Ушакі Чэрык. Мае бацькі далёка (а)дсюль жывуць. Канічы Касцюк. Мае бацькі пашлі на ксьціны, мяне адну пакінулі ў дваре. Слаўнае Мсцісл. БАЦЬКІН, прым. Бацькаў. Надзеў у дорогу шырокій бацькін тулуп, шапку і бальшушчыя бацькіны валёнкі. Слаўнае Мсцісл. БАЦЬКЫЎШЧЫНА, -ы, ж. Бацькаўшчына, спадчына па бацьку. Па сьмерці бацькі яму зысталысь уся бацькаўшчына. Слаўнае Мсцісл. Бацькаўшчына, старана, дзе жылі бацькі і сам радзіўся. Ідзе твыя бацькыўшчына? — Мыя бацькыўшчына кыла Крычыва. Касцюковічы. Жыў, жыў на чужыне, ды ны бацькыўшчыну зыхацелась. Ушакі Чэрык. Дзе ні быў, а ны бацькыўшчыну зьвярнуўсь. Горкі Краснап. БАЦЮХНА, -а, м. Бацька, зваротак да бацькі ці старога чалавека. Што ж ета ты, бацюхна, кыня прыдаеш? Як будзеш жыць біс кыня? Слаўнае Мсцісл. Німа бацюхна родныга, некыму пыжалець сірату! Дудараўка Міласл. БАЧ, выкл. Бач, глядзі. Бач ты, якій ён спрытный! Слаўнае Мсцісл. Бач! І ён тут! Касцюковічы. БАЧКОМ, прысл. Бокам, стараною. Там білісь на вуліцы, а я ні хацеў мішацца ў ета — бачком, бачком, ды ўцёк двору. Слаўнае Мсцісл. БАЧОК, -чка, м. Бачок, свініна з абочыны [з бакавіны]. У кіпіраціў прівезьлі бачок капчоный, дужа ладный. Курманава Мсцісл. Дайця мне паўкілы бычка і дзьве булкі. Мсціслаў. БАЧОНЫК, -нка, м. Невялікая бочачка. Ны вясельлі выпілі целый бачонык піва. Слаўнае Мсцісл. БАЧУРАЧКА, -і, ж. Бочачка. Мала гуркоў пысаліла — адну бачурічку. Горкі Краснап. Налі ў бачурічку вады і пыстаў у калёсы, паедзім на сінакос. Высокі Бор Краснап. БАЧУРКА, -і, ж. Бочачка. Купіў сабе невялікую бачурку ны капусту. Пачаны Краснап. БАЧЫНЬНЯ, -я, н. зборн. Бакі. Я сёньня пываліўся ды пабіў сваё бачыньня. Карабанава Касцюк. БАЧЫЦЬ, дзеясл. Бачыць. У астатній раз я яго бачыла ў мінулы чацьвер ны таргу. Юшкі Мсцісл. А відзь пыд самым носым стаіць, а ты й ні бачыш! Забалоцце Расням. Пажыў я ў іх месіц, другій, агоўтаўсь трохі, бачу — людзі нішто сабе. Ушакі Чэрык. Дзе йта чыпіла, ці ні бачыў ты чыпялу? Касцюковічы. БГАДЗІЦЬ, дзеясл. [Абгадзіць], пачакаць троху. Ды 'бгадзі ты трохі, ні сьпяшы! Пірагова Мсцісл. БГАРНУЦЬ, дзеясл. Абгарнуць, апанаваць. Каб цябе нішчасьця 'бгарнула! Пірагова Мсцісл. БГАСЬЦІЦЦА, дзеясл. Абгасціцца, адпачыць. Дай ты мне 'бгасьціцца пысьля дарогі. Юшкі Мсцісл. БЕБІКІ, -аў, мн. л. Пячэнне, коржыкі, бублікі. Смашныя ў вас бебікі. Хвёдараўка Краснап. Сяньні мыя маці бебікі пячэць. Карабанава Касцюк. БЕГАЦЬ, дзеясл. Бегаць. Што ты бегаіш, як апынтаный, ня ведаіш, што тут нада ціха хадзіць? Пірагова Мсцісл. Гэта нада ачмурець, штоб так бегаць па полю, як ён. Слаўнае Мсцісл. БЕГМА, прысл. Бегма [бягом]. Я бегма бег, айно дух заняло, пакуль цябе дыганіў. Жалезніца Крыч. Бегма бяжыць усю дарогу і стаміўсь. Калодзецкая Касцюк. БЕГУН, -а, м. Бягун, слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле: служыць замест завесаў. Прымацувалі вароты к бегуну. Пацкава Мсцісл. Дзьверы не ны завесах, а ны бегунах. Курманава Мсцісл. БЕГЧЫ [бежч], дзеясл. Бегчы. Сыбака бег чыріз кладку ды зваліўсь у речку. Бегла ны вічарінку, во ўжу думыла адгокыць там, аж на табе: ні скокуў, ні скымарохуў німа. Арцёмаўка Міласл. А з гары, з гары, з даліны || Беглі конікі чатырі. З нар. песні, М. Г. 20. БЕГЫЦЬ, дзеясл. Бегаць. Целый дзень бегыіш, як скажэнный, а рады німа, нічога ні выбігаіш. Карабанава Касцюк. БЕД, -у, м. Абед, полудзень. Нада луччы печку прытапіць, ато бед ні зваріцца, а вячэря саўсім пракісьнець. Арцёмаўка Міласл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶