Старонка 81
◀ / 512 ▶
іна ў дзеўках байстрюка радзіла. Судзілавічы Клім. БАКОНКА, -і, ж. Балонка, шыба ў вакне. Баконка ў вакне разьбілыся. Палуж Краснап. 2. Аканіца. Ідзі зачыні баконкі, ато буря вокны паб'ець. Галоўчыцы Клім. БАКОЎКА, -і, ж. Бакавы пакойчык у хаце. У пяредній хаці мы абедыім, а ў бакоўкі сьпім. Слаўнае Мсцісл. 2. Варывенька ў сенцах. Мылако стаіць у бакоўкі ны паліцы. Гібалы Касцюк. 3. Пячурка збоку чалеснікаў ў печы з палічкай для гаршкоў. Пыстаў скыўраду с салым у бакоўку. Касцюковічы. БАЛДЗІЦЬ, дзеясл. Казаць, расказваць [балбатаць]. Нешта сяньня балдзілі, толькі я нічога ні пыняў. Кокатава Мсцісл. БАЛДЭС, -а, м. Дурны, нерастропны чалавек. Хуць табе і дваццыць гадоў, а ты балдэс — нічога ні сьібрыжаіш. Слаўнае Мсцісл. Ну й балдэс жа ты! Касцюковічы. 2. Вісус, гультай. Во балдэс, ходзіць пы дзяреўні ды семя лузгыіць, нічога ня дзелыіць, а за дзеўкымі — дык махым ні 'тмыхаць. Арцёмаўка Міласл. БАЛЕСЬЦЬ, -і, ж. Хвароба. Цяпер, кажуць, балесьць нейкыя пышла пы людзях — халера, ці што. Слаўнае Мсцісл. БАЛЕЦЬ, дзеясл. Балець. Што ў цябе, рука баліць, што зывізаў? Касцюковічы. Так у мяне сяньня гылыва баліць, проста рызрываіцца. Пірагова Мсцісл. А ў чацьвер я с пахмельлійка ліжала,|| А ў пятніцу буйна голыва балела. З нар. песні. Дзеражна Касцюк. БАЛОБАН, -а, м. Балабон, той, хто голасна гаворыць. Балобын наш як зыгаворя, дык як у званы звонюць. Хвёдараўка Краснап. БАЛОНІНА, -ы, ж. Абалонь, верхнія слаі драўніны. Алупілі балоніну 'т сасны на лучыну. Брылёўка Краснап. Ні бяры самый балоніны — гарець ні будзіць. Пачапы Краснап. На'тбівай балоніны ды ныдзяры лучыны. У етым бруску балонь сінія. Хвёдараўка Краснап. БАЛОНІСТЫЙ, прым. Абалоністы, з вялікаю абалонню. Ні дыўгавешныі ў цябе вокны: балоністыя — скора агніюць. Іванаўка Хоцім. БАЛОНКА, -і, ж. Аконнае шкло, шыба. Вакно було атчыніна, дык вецір балонку разьбіў. Арцёмаўка Міласл. Балонка з рамы выпыла, але ні разьбілыся, нейк пры сьцяне і стаіць. Бяліпчына Мсцісл. У новый хаці вокны вялікія: на шэсць балонык. Канава I Хоцім. 2. Кратачка [квадрацік]. Буду ў балонкі ткаць. Хвёдараўка Краснап. Марыля сабе сыян пашыла ў балонкі. Іванаўка Хоцім. Кабат у балонкі вытканый. Крычаў. Купіла сабе мульту ў балонкі. Мсціслаў. БАЛОНЬ, -і, ж. Абалонь. Ікая тоўстыя ў дубі балонь! Хвёдараўка Краснап. У етый сасьне балоні ны паліц — адзін стрыжынь. Іванаўка Хоцім. БАЛОНЬЯ, -і, ж. Сметнік, месца, куды звозяць усякае смецце. Пойдзем ны балоньі, можа знойдзем крыху бляхі. Тур'я Чэрык. БАЛОТА, -а, н. Балота. Ціріз балота ні праедзім, тута абыход ёсьць. Палуж Краснап. Нехта зыпаліў у балоці зём. Куляшоўка Клім. Столькі сёліта іржы ны балоце, што проста біда. Пірагова Мсцісл. Асіна балота красіла — ||Мар'ічка Грішычку прасіла:|| Вязі мяне, Грішычка, ідзе ўзяў,|| Каб мой вяночык тут ні зьвяў. З нар. песні, М. Г. 35. БАЛОТЛІВЫЙ, прым. Балоцісты. Там міста ўсё балотлівыі—усюдых балота, дрігва. Хвёдараўка Краснап. БАЛОЦІСТАСЬЦЬ, -і, ж. Балоцістасць, забалочанасць. Вясною там бываець тыкая балоцістасьць, што нільзя дажа чылавеку прайціць, а ня то што с канём ехаць. Бяседавічы Хоцім. БАЛОЦІСТЫЙ, прым. Балоцісты, гразкі. Ета места балоціста, так што тут ні праедзеш: можыць конь утапіцца. Бяседавічы Хоцім. БАЛУВЫЦЦА, дзеясл. Балавацца, дурэць, гарэзаваць. Пірістаньця, дзеці, балувыцца; ні балуйцісь, кажу вам! Гусарка Клім. БАЛУЎНІК, -а, м. Балаўнік, гарэзнік. Ён балуўнік бальшэй і нíслухмяный: надысь узяў аброць і зьнёс, некуды кінуў, пугу тожа некуды сьпёр. Арцёмаўка Міласл. БАЛУЎНЫЙ, прым. Балаўны, гарэзлівы. Дужа балуўныя дзеці; бегуюць, скачуць, скачуць пы лаўкых, стылах — сьвет пірівырачывыюць. Арцёмаўка Міласл. БАЛУЎСТВА, -а, н. Балаўство. Ета балуўства (а)дно: работы ні глядзіць, пьець, гуляіць — ня будзіць зь яго хызяіна. Арцёмаўка Міласл. БАЛУЎНЯ, -я, н. Балаўство. Етыя балуўня ды дыбра ні дывядзець; глядзі ні мыхай кылы хаты шубеньнім — у вакно пупадзеш. Слаўнае Мсцісл. БАЛЬКА, -і, ж. Бэлька. Балька дзяржыць хрест і крышу. Пухнава Раснян. Сгніла ў пуні балька, нада новую зыцягвыць. Горкі Краснап. У пуню пылажылі яловую бальку. Машавая Бялынкав. БАЛЬШУН, -а, м. Вялікі, дарослы. Бальшун ты, на што ты малых забіджаіш? Хвёдараўка Краснап. БАЛЬШУХА, -і, ж. Вялікая, дарослая, большая за другіх. Іна ў нас бальшуха, меншыі пыд яе дыглядым растуць. Сапрынавічы Мсцісл. БАЛЬШУШЧЫЙ, прым. Вялізны. Сын надзеў шырокій бацькін тулуп, шапку і бальшушчыя валёнкі ў дарогу. Слаўнае Мсцісл. БАЛЬШЫЙ, прым. Вялікі. Чылавек вязець бальшый воз сена. У дзеда бальшый кій. Сохана Мсцісл. Дарога надта кепскыя: выбоіны бальшыя — ледзь пріехылі. Пухнава Раснян. Сад бальшэй агырадзіць чаго стоіць. Мсціслаў. Летысь яшчэ шчанёнкым быў, а сёліта ўжу якей бальшэй вырыс. Арцёмаўка Міласл. БАЛЮЧЫЙ, прым. Балючы, што прычыняе боль. У мяне скулка тут, ды тыкая балючыя, што датронуцца нільзя. Арцёмаўка Міласл. БАЛЯ, -і, ж. Абаранак (дзіцячае слова). Ціха, ні плач: бацька балю з бызару пріязець. Дзеражна Касцюк. Німа балі, каток ухваціў. Гусарка Клім.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 512 ▶