Старонка 75
◀ / 512 ▶
АТШЧЫКНУТЫЙ, прым. Адшчыпнуты. У цыбулі вярьхі атшчыкнутыя, куры ета пыатшчыпалі, ці што! Рэчыца Чэрык. Ета ні (а)трезына, а (а)тшчыкнута. Ушакі Чэрык. АТШЫБАХЫЦЬ, дзеясл. Хутка зрабіць. Скора яны атшыбахылі сабе новэй дом. Б. Хутары Краснап. АТШЫЛДАКЫЦЬ, дзеясл. Адбалбатаць, прамармытаць. Папы (а)бедню атшылдакылі, адбылдакылі. Атшылдакылі абы-як абедню, ды ўзяліся зы гарэлку. Нова-Ельня Краснап. АТШЫЦЦА, дзеясл. Адшыцца, скончыць шыць. Наш кравец скора атшыцца доўжын. Канічы Касцюк. АТЫБРАЦЬ, дзеясл. Адабраць. Атыбраў у мяне міліцанер рівальвер мой і ні атдаець. Бяседавічы Хоцім. Усё ў мяне атыбралі, нічога німа, нават з хаты выгналі. Васілёўка Хоцім. Выбраць. Атбяры з жыта самыга брыжчыку на семя, каб ладныя радзіла. Слаўнае Мсцісл. АТЫДРАЦЬ, дзеясл. Адарваць. Атыдрала я яму анучкі, абуўся ён і пашоў. Хвёдараўка Краснап. Адлупіць, прайсці вялікаму дажджу. Дождж такей атыдраў, што аж ручаі пыцяклі. Горкі Краснап. АТЫЙСТРАНЫ, прым. Адвостраны, навостраны. Нож атыйстраны, як брітва. Ушакі Чэрык. АТЫЙСТРІВАЦЬ, дзеясл. Вастрыць, рабіць вострым зноў. Ён выскяпіў тапор, рубаўшы дровы, і пычаў яго атыйстріваць ны тачылі. Селішча Чэрык. АТЫЙСТРІЦЦА, дзеясл. Навастрыцца [зрабіцца вострым зноў]. Што ты пыклаў тапор пад зэдлік, штоб ён там атыйстріўсь (жартаўліва)? Пірагова Мсцісл. АТЫЙСТРІЦЬ, дзеясл. Навастрыць [зрабіць вострым зноў]. Сярпы атыйстріць нада, скора жаць будзем. Белы Мох Мсцісл. АТЫЙСЦІ, дзеясл. Адысці. Даволі табе стыяць прі печы — пыра ўжо атыйці. Ушакі Чэрык. Атыйдзі ат лямпы, ато засьціш. Слаўнае Мсцісл. АТЫЙЦІСЯ, дзеясл. Адысціся. Хлопчык ні хацеў атыйціся ат маткі ні ны шаг. Ушакі Чэрык. Атыйдзіся ат печы, ні замінай тут! Ліпаўка Хоцім. АТЫМАЦЬ, дзеясл. Аднімаць, адбіраць. Я ні хачу атымаць торбу ў старца. Ушакі Чэрык. Ныкыньнікі етыя толькі работу атымаюць. Горкі Краснап. АТЫМКАЦЬ, дзеясл. Адмыкаць. Атымкай дзьверы, ато я зьмерз дужа. Сутокі Мсцісл. Ключ зымка ні атымкая. Палуж Краснап. Ты ні можыш атымкаць, дай я атамкну. Б. Хутары Краснап. АТЫМШЧАЦЦА, дзеясл. Адпомшчвацца, помсціцца. Пыгадзі, я табе атамшчуся, прыпомню калі-небудзь. Пірагова Мсцісл. АТЫНІЦЬ, дзеясл. Абгарадзіць, абнесці тынам. Задумалі мы свой сад атыніць, каб ні лазілі пы яблыкі. Ушакі Чэрык. АТЫРВАЦЦА, дзеясл. Адарвацца. Вочап атырваўсь. Хвёдараўка Краснап. Засьціжка ў сьвітцы атырвалысь. Пячоры Касцюк. АТЫРВАЦЬ, дзеясл. Адарваць. Атарві там мне кусочык паперы, пісульку напісаць нада. Добрае Мсцісл. АТЫХОДЗІЦЬ, дзеясл. Адыходзіць. Садзісь, ато човен атыходзіць ад берыгу. Канічы Касцюк. АТЫЧАЦЬ, дзеясл. Атачаць, нападаць. Чэрьві капусту атычаць пачынаюць, рады ні даць. Палуж Краснап. Вастрыць. Узяўсь атычаць свой нож, ды й руку парезыў. Пірагова Мсцісл. АТ'ЯЖОЖЫНЬНЯ, -я, н. Адмаўленне, аднекванне. Ні цярплю я, брат, твайго ат'яжожыньня, сяньня так, а заўтрі другоя пяеш. Слаўнае Мсцісл. АТ'ЯЛІВАЦЬ, дзеясл. Ад'язджаць убок, збочваць. Ат'ялівай улева, ато калёсы зачэпюцца. Слаўнае Мсцісл. АЎДАКІМ, -а, м. Уласнае імя Аўдакім. Аўдакім сыдраў прыйшчык, і нейкыя скулка прікінулысь. Палуж Краснап. Аўдакіму пышчасьціла: добрую жонку ўзяў. Асінікі Клім. АЎДОТ, -а, м. заал. Удод. Аўдот сядзіць сабе на дзеріві і стукыіць носым, ета ён, знаць, істріць. Красівый ён, етый аўдот. Арцёмаўка. Міласл. АЎДОТКА, -і, ж. Дробная рыбка. Нешта сёньня ня ловіцца аўдотка. Тур'я Чэрык. АЎДОЦЬЦЯ, -і, ж. Уласнае імя Аўдоцця, Аўдося. Аўдоцьця з Настай нешта зюкаюць. Малюшын Краснап. Аўдоцьця, зачыні карову ў пуню. Капачы Мсцісл. АЎДУЛЯ, -і, ж. Уласнае імя Аўдоцця. Аўдуля пытпірізала Паўлюка цясёмкаю. Дубеец Касцюк. Аўдуля з Лукутой пашлі зранку ў грыбы. Кокатава Мсцісл. АЎСТРЫЯК, -а, м. Аўстрыяк, жыхар Аўстрыі. У нашай вёсцы жывець пленный аўстрыяк. Міцькаўшчына Мсцісл. АЎСТЭРЫЯ, -і, ж. Заезджы двор, карчма са стадолай. Раныпы ён аўстэрыю дзіржаў, даход бальшэй з пріежжых быў, а січас ні тоя: тургуя троху, вось і жывець. Расна. АЎСЯНІЦА, -ы, ж. бат. Трава, аўсянік, аўсюк. Аўсяніца — трыва, падобныя да 'ўсу, яе любяць каровы. Пірагова Мсцісл. АЎСЯНІШЧА, -а, н. Аўсянішча, поле, на якім быў авёс. Ні справілісь зжаць авёс, а ны (а)ўсянішча пынывялі коні. Слаўнае Мсцісл. АЎСЯНКА, -і, ж. заал. Аўсянка, жоўтагрудка. Аўсянка кладзець пяць яец. Хвёдараўка Краснап. Аўсяная салома [і аўсяная каша]. Пылажы ў калёсы аўсянкі німнога. Палуж Краснап. АЎСЯНЬНЕ, -я, н. Аўсянішча. У аўсяньні многа травы. Новыя Капачы Мсцісл. АЎТОРЫК, -рка, м. Аўторак, другі дзень пасля нядзелі. У аўторык ікраз выпыдаіць сьвята, тады я ды цябе пріду. Слаўнае Мсцісл. АЎХІМ, -а, м. Уласнае імя Аўхім, Яўхім. Аўхім учоры зыстряліў зайца. Гібалы Касцюк. АЎЦА, -ы, ж. Авечка. Аўца нечыя (а)тбілась ат гурту. Лешчынка Мсцісл. Сьвіньня цеста паела, || Аўца муку пызьлізала. З нар. песні, М. Г. 82. АЎЧАР, -а, м. Пастух, што пасе авечак. Пашоў аўчар выпускаць авец з загону. Новыя Капачы Мсцісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 512 ▶